Алякса́ндр Аўксе́нцевіч Варо́нчанка (, Чэрыкаў Магілёўскай губерні— , Менск) — беларускі савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, наркам асветы БССР (1937).

Біяграфія З сялянскай сям’і. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1934)Воронченко А. А. — секретарь Кагановичского РК КП(б)Б // Рабочий. 1936. 22 февраля. С. 2..

Пасля ўступлення ў шэрагі камсамольцаў у 1921 годзе ўзначаліў першасную камсамольскую ячэйку, стаў байцом атрада і ўдзельнічаў у зборы харчразвёрсткі і канфіскацыі царкоўных каштоўнасцяўНацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 4п. Воп. 2. спр. 919.. У верасні 1923 года па пастанове Чэрыкаўскага павятовага камітэта камсамола і камітэта УКП(б) яго камандзіравалі ў Новаельнінскую воласць Чэрыкаўскага павета на пасаду валаснога арганізатара камсамола, дзе Аляксандр працаваў да верасня 1924 года. Прымаў удзел у барацьбе з бандытызмам, выконваў працу на грамадскіх пачатках: абіраўся на з’ездзе Саветаў воласці ў склад выканкама, працаваў у якасці намесніка старшыні валаснога выканкама па сумяшчальніцтве. З верасня 1924 года быў накіраваны на працу сакратаром Хоцімскага раённага камітэта ЛКСМБ. У верасні 1925 года прызначаны загадчыкам аргаддзела Калінінскага акруговага камітэта ЛКСМБ.

Восенню 1926 года працаваў у Менску інструктарам ЦК ЛКСМБ, з 15 лістапада 1926 года да 3 кастрычніка 1928 прызначаны сакратаром Аршанскага АК ЛКСМБ.

У кастрычніку 1928 года быў накіраваны на партыйную працу: з 3 кастрычніка 1928 года па люты 1929 года займаў пасаду сакратара Мсціслаўскага РК КП(б)Б. У 1929 годзе пераведзены на працу ў ЦК КП(б)Б намеснікам загадчыка агітацыйна-прапагандысцкага аддзелаНацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 4п. Воп. 1. спр. 4331.. У снежні 1932 года накіраваны на працу сакратаром РК КП(б)Б Старобінскага раёнаНацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 4п. Воп. 1. спр. 5825..

З лістапада 1935 года — загадчык агітацыйна-масавага аддзела Менскага гаркама КП(б)Б, з 1936 года сакратар Кагановіцкага райкама КП(б)Б Менска. У 1937 годзе — Наркам асветы БССР.

Арыштаваны 3 жніўня 1937 года ў Менску па адрасе: вул. Валадарскага, д. 28. Асуджаны пазасудовым органам НКУС 28 кастрычніка 1937 года як «актыўны член антысавецкай тэрарыстычнай шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі, створанай па заданні палякаў» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года. Рэабілітаваны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 16 мая 1957 года. Асабовая справа В. № 10308-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кандыдат у члены ЦК КП(б)Б (1925—1926), член ЦК КП(б)Б (1926—1937), член бюро ЦК КП(б)Б (1937). Дэлегат X, XIНацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 4п. Воп. 1. спр. 3087., XII, XII, XVНацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 4п. Воп. 1. спр. 10936., XVI з’ездаў КП(б)Б.

Быў жанаты, гадаваў дваіх сыноў.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Народныя камісары асветы БССР Катэгорыя:Члены бюро ЦК КПБ Катэгорыя:Члены ЦК КПБ