Людмі́ла Канстанці́наўна Сухнат () — беларускі педагог, дзяржаўны і партыйны дзеяч, Міністр асветы БССР (1985—1988), Міністр народнай адукацыі БССР (1991), Міністр народнай адукацыі Рэспублікі Беларусь (1991—1992), заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія Нарадзілася 22 ліпеня 1938 года ў в. Капланаўка Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці. Сям’я жыла небагата — у бацькоў не было сваёй зямлі. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі раёна быў створаны саўгас «Старыца», дзе бацька працаваў кавалём, а потым стаў старшынёй.

У 1944 годзе сям’я Сухнат пераехала ў Мінск. У 1955 годзе скончыла сярэднюю школу № 12 г. МінскаСтруктура экспозиции на выдатна. У 1960 годзе з адзнакай скончыла гістарычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага. Пасля заканчэння інстытута працавала настаўнікам у сярэдніх школах Мінска, выкладала гісторыю, грамадазнаўства, беларускую мову і літаратуру. Пазней працавала інспектарам, намеснікам загадчыка Мінскага гарадскога аддзела народнай асветы.

З 1970 па 1981 гады працавала ў Першамайскім раёне г. Мінска намеснікам старшыні, сакратаром райкама КПБ. У 1981—1983 гадах працавала старшынёй выканкама раённага Савета народных дэпутатаў Першамайскага раёна г. МінскаПредседатели Первомайского районного исполнительного комитета, главы администрации Первомайского района г. Минска.

У 1983—1984 гадах з’яўлялася сакратаром Мінскага гаркама КПБ.

У 1985—1988 гадах працавала Міністрам асветы Беларускай ССР. З 1988 года (год рэарганізацыі сістэмы адукацыі рэспублікі) працавала першым намеснікам Міністра народнай адукацыі БССР. У гэты перыяд з 1989 па 1992 год па службовых бавязках непасрэдна кіравала працай Упраўлення прафтэхадукацыі.

З мая 1991 года па 19 жніўня 1991 года — Міністр народнай адукацыі БССР. З 19 жніўня 1991 года па студзень 1992 года — Міністр народнай адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Пазней працавала першым намеснікам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь, 25 красавіка 1994 года вызвалена ад пасады ў сувязі з выхадам на пенсію.

Узнагароды ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР і Міністэрства асветы Беларусі, медалі, ганаровае званне «Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь».

Крыніцы

Літаратура Органы государственной власти Республики Беларусь (25 августа 1991 г. — 31 декабря 2008 г.) : справочник : в трёх томах / Департамент по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь, Белорусский научно-исследовательский институт документоведения и архивного дела; авторы-разработчики: Э. М. Савицкий и др. ; редколлегия: В. И. Адамушко (главный редактор) [и др.]. Т. 1. — Минск : БелНИИДАД, 2019. — 369 с. ISBN 978-985-7131-32-7. — С. 212—213

Спасылкі

Катэгорыя:Міністры асветы БССР Катэгорыя:Міністры адукацыі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Намеснікі міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Заслужаныя настаўнікі Рэспублікі Беларусь