Неандертальскі музей () — музей у цясніне Неандэрталь (Германія), прысвечаны выкапневым рэшткам неандэртальца і культуры неандэртальцаў ў цэлым. Размешчаны ў даліне ракі Дзюсель, паміж гарадамі Эркрат і Метман (адміністрацыйная акруга Дзюсельдорф). У музеі прадстаўлены экспанаты старажытнай гісторыі чалавека, перш за ўсё, рэчы з жыцця неандэртальцаў.
Музей Музей быў заснаваны ў 1996 ujlpt па праекце архітэктараў Гюнтэра Цампа Кельпа, Юліуса Крауса і Арно Брандльхюбера. Фінансуецца дабрачынным «Грамадствам неандэртальца» (). Штогод музей наведваюць каля 165 000 чалавек.
Музейная тэрыторыя ўключае ў сябе два пешыя маршруты. Першы, даўжынёй 500 метраў вядзе да месца знаходкі костак неандэртальца ў 1856 годзе. Гара, у якой непасрэдна размяшчалася пячора Фельдгоф, была разбурана ў выніку здабычы вапняка. На месцы знаходкі падрыхтавана інсталяцыя, прысвечаная гісторыі пячоры і экалагічнай нішы, якую займаў неандэрталец. Другі маршрут, працягласцю каля 8 км, пракладзены па прыроднаму парку «Запаведнік ледніковага перыяду» (). У парку можна азнаёміцца з еўрапейскай фаунай ледніковага перыяду (тарпанамі, зубрамі і г. д.)
Асноўная экспазіцыя размешчана ў спіральнай зале, экспанаты якой знаёмяць наведвальнікаў з эвалюцыяй чалавецтва і месцам неандэртальца ў радаводзе роду Homo.
У майстэрні каменнага века (), якая належыць музею арганізуюцца археатэхнічныя заняткі па вырабу каменных прылад і антрапалагічныя майстар-класы, на якіх удзельнікі працуюць са злепкамі сучасных чалавечых і выкапневых костак. У музеі маюцца сувенірны магазін і кафэ.
Спасылкі Афіцыйны сайт «Музея неандэртальца» (ням.) Старонка «Майстэрні каменнага веку» (ням.) Старонка «Музея неандэртальца» у сетцы facebook.com
Катэгорыя:Археалагічныя музеі Германіі Катэгорыя:Антрапалагічныя музеі Катэгорыя:Музеі Паўночнага Рэйна-Вестфаліі Катэгорыя:Неандэртальцы