Кавелі́н, меднае індыга, блакітная медзь — мінерал класа сульфідаў, сульфід медзі, CuS. Мінерал апісаны ў 1832Ковеллин // Кристаллов.net — Систематика и классификация минералов, горных пород, метеоритов, окаменелостей годзе. Названы ў гонар італьянскага мінералога Н. Кавелі ().

У складзе кавеліну да 66,4 % медзі, дамешкі жалеза, часам свінцу, селену, серабра. Крышталізуецца ў гексаганальнай сінгоніі. Утварае плямістыя сажыстыя агрэгаты, скарынкі, зрэдку — тонкія таблітчастыя крышталі. Колер індыгава-сіні да сінявата-чорнага. Бляск паўметалічны, цьмяны. Цвёрдасць 1,5—2 па шкале Моаса. Шчыльнасць 4,6—4,76 г/см³. Крохкі.

Кавелін утвараецца ў меднарудных радовішчах у зонах другаснага сульфіднага абагачэння пры замяшчэнні халькапірыту, барніту і хальказіну. Зрэдку мае гідратэрмальнае паходжанне. На паверхні няўстойлівы і ў выніку акіслення пераўтвараецца ў кіслародныя злучэнні медзі — купрыт, азурыт, малахіт.

Месцараджэнні кавеліну ў Расіі, Германіі, Аўстрыі, Сербіі, Італіі, Марока, Аргенціне, ЗША.

Літаратура Бардон У. Я. Кавелін //  — С. 399.

Спасылкі Ковеллин // Каталог Минералов Ковеллин // Минералы и месторождения России и стран ближнего зарубежья Ковеллин // Кристаллов.net — Систематика и классификация минералов, горных пород, метеоритов, окаменелостей

Катэгорыя:Сульфіды (мінералы) Катэгорыя:Мінералы медзі