Двайны бэта-распад, 2β-распад, ββ-распад — агульная назва некалькіх відаў радыеактыўнага распаду атамнага ядра, якія абумоўлены слабым узаемадзеяннем і змяняюць зарадавы лік на дзве адзінкі. Двайны бэта-распад ва ўласным сэнсе слова суправаджаецца павелічэннем зарада ядра на дзве адзінкі і выпраменьваннем двух электронаў.

Двайны бэта-распад ва ўласным сэнсе слова суправаджаецца павелічэннем зарада ядра на дзве адзінкі і выпраменьваннем двух электронаў

Двайны бэта-распад — самы рэдкі з усіх працэсаў радыеактыўнага распаду. Усе 11 нуклідаў, для якіх гэты працэс пэўна назіраўся, маюць перыяд паўраспаду больш чым 7×1018 гадоў, а ў 128Te перыяд паўраспаду складае (3,5±2,0) гадоўList of Adopted Double Beta (ββ) Decay Values. National Nuclear Data Center. Brookhaven National Laboratory, 2010. Brookhaven National Laboratory Report BNL-91299-2010 ., што на сёння з’яўляецца абсалютным рэкордам сярод усіх радыеактыўных ізатопаў. Варта адзначыць, што пацверджаныя назірання адносяцца толькі да 2β-распаду з павелічэннем зарада ядра, за выключэннем барыю-130, у якім адбываецца, верагодна, двайны электронны захоп (перыяд паўраспаду (2,2±0,5) гадоў, вымераны ў геахімічных эксперыменце па назапашванні прадукту распаду, ксенону-130, у крышталічнай рашотцы старажытнага мінерала, які змяшчае барый), і крыптону-78, p. 768..

Распад можа ажыццяўляцца не толькі на асноўны стан даччынага ядра, але і на ўзбуджаныя станы. У гэтым выпадку выпраменьваецца таксама адзін або некалькі гама-квантаў і / або канверсійных электронаў.

Літаратура

Спасылкі Двойной бэта-распад // Физическая энциклопедия.

Катэгорыя:Ядзерная фізіка Катэгорыя:Фізіка элементарных часціц Катэгорыя:Радыеактыўнасць Катэгорыя:Слабае ўзаемадзеянне Катэгорыя:Нейтрына