Асноўныя галіны прамысловасці Беларусі — машынабудаванне, электраэнергетыка і металаапрацоўка, хімічная і нафтахімічная прамысловасць, здабыча калійнай солі, лясная і дрэваапрацоўчая, лёгкая і харчовая прамысловасць.
Гісторыя
Агульная скіраванасць эканамічнага развіцця беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай другой паловы XVIII ст. у бок пашырэння таварна-грашовых адносін спрыяла развіццю прамысловасці. На ўсходзе беларускіх зямель былі больш развіты прамысловыя заняткі. Першае месца сярод іх займалі промыслы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны. Найбольш развітай было вінакурэнне. Інвентары гэтага часу адзначаюць вінакурні (бровары) у клжным фальварку буйнога ўладання. Існавалі гэтыя прадпрыемствы пры корчмах у кожным горадзе і мястэчку. У некаторых маёнтках звыш 60% наяўнага зерня ішло на выраб гарэлкі і піва. Так, на Крычаўскім бровары на працягу сутак выраблялі 110 вёдзер гарэлкі, вінакурня ва Урэччы давала прыкладна 2700 л гарэлкі ў суткі. Натуральна, вінакурэнне з'яўлялася адным з найгалоўнейшых прыбытковых артыкулаў буйных землеўладальнікаў. Толькі арэнда корчмаў складала 37% прыбытку вялікай Магілёўскай эканоміі, 26% — Гомельскага старостваМелешко, В. И. Очерки аграрной истории Восточной Белоруссии (вторая половина XVII-XVIII вв.) / В. И. Мелешко; АН БССР, Институт истории. — Минск: Наука и техника, 1975. — 247 с. — С. 107—115; Козловский, П. Г. Магнатское хозяйство Белоруссии во второй половине XVIII в.: (центральная и западная зоны) / П. Г. Козловский; АН БССР, Институт истории. — Минск: Наука и техника, 1974. — 182 с. — С. 76..
Другім відам прадпрыемстваў па перапрацоўцы зерня з'яўляліся млыны. Правы на іх будаўніцтва і прыбытак ад дзейнасці, таксама як ад броавараў і корчмаў, належалі выключна землеўладальнікамі. У 1777 годзе, згодна перапісу скарбовай камісіі Вялікага Княства Літоўскага, у Берасцейскім павеце налічвалася 178 вадзяных млыноў і 25 ветракоў. У 1750—1760-я гады у Магілёўскай эканоміі дзейнічаў 71 млын, у Гомельскім і Крычаўскім староствах — адпаведна 46, у Быхаўскім графстве — 31Мелешко, В. И. Очерки аграрной истории Восточной Белоруссии (вторая половина XVII-XVIII вв.) / В. И. Мелешко; АН БССР, Институт истории. — Минск: Наука и техника, 1975. — 247 с. — С. 107—115; Козловский, П. Г. Магнатское хозяйство Белоруссии во второй половине XVIII в.: (центральная и западная зоны) / П. Г. Козловский; АН БССР, Институт истории. — Минск: Наука и техника, 1974. — 182 с. — С. 76..
Да прамысловых прадпрыемстваў, якія былі дастаткова распаўсюджаны ў феадальных гаспадарках і выкарыстоўвалі сельскагаспадарчую сыравіну, трэба аднесці алейні (маслабойні), фолюшы (сукнавольні).
Прамысловасць беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі Прамысловасць беларуских зямель канца XVIII—першай паловы XIX стст. у асноўным абапіралася на мясцовую сыравінную базу. Галоўнай галіной усё яшчэ было вінакурства.
У канцы XVIII—першай паловы XIX стст. беларускія губерні, у параўнанні з іншымі рэгіёнамі Расійскай імперыі, мелі больш развітую сістэму шляхоў зносін. Гэта з'явілася вынікам інтэнсіўнага развіцця суднабудаўніцтва, якое было досыць разнастайным: віціны, баркі, паўбаркі, бярлінкі, баты, русія лодкі, галеры, шкуны, габары і г.д. Найбольш буйнымі цэнтрамі суднабудаўніцтва ў першай палове XIX ст. з'яўляліся мястэчкі Лоеў, Холмеч (у басейне Дняпра); мястэчкі Гарадзец, Целяханы, Пагост, Тураў, Петрыкаў (на Прыпяці і сістэмах Дняпроўска-Бугскага і Агінскага каналаў)Бураковская, Н. И. Промыслы и ремесла белорусов в период разложения феодализма и утверждения капитализма: (конец XVIII—XIX вв.): дис. ... канд. ист. наук / АН БССР, Институт искусствоведения, этнографии и фольклора. — Минск: [б. и.], 1982. — 210 с. — С. 95; Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба: [т. 1-25]. [Т. 15], ч. 1: Минская губерния / сост. И. Зеленский. — СПб.: Главное управление Генерального штаба, 1864. — , V, 672, л. карт., табл.: табл. — С. 215; [Т. 15], ч. 2: Минская губерния / сост. И. Зеленский. — СПб.: Главное управление Генерального штаба, 1864. — , VIII, IV, V, 701 с., л. табл.: табл. — С. 124..
Агульная характарыстыка За 2011—2016 гады доля высокатэхналагічных вытворчасцей у структуры аб’ёму прамысловай вытворчасці вырасла з 1,7 % да 2,9 %, нізкатэхналагічных вытворчасцей — з 26,7 % да 35,1 %; доля сярэднетэхналагічных вытворчасцей нізкага і высокага ўзроўню скарацілася — з 35,7 % і 25,9 % да 27,7 % да 20 % адпаведна. У структуры дададзенай вартасці апрацоўчай прамысловасці доля высокатэхналагічных вытворчасцей за гэты перыяд вырасла з 3,5 % да 5,6 %, нізкатэхналагічных — з 29,7 % да 41,9 %; доля сярэднетэхналагічных вытворчасцей нізкага і высокага ўзроўню скарацілася з 25,5 % і 41,3 % да 23 % і 29,5 % адпаведнаПрамысловасць Беларусі. Статыстычны зборнік. — Мн.: Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь, 2017. — С. 28..
Па індэксе эканамічнай складанасці Беларусь знаходзіцца на 30-м месцы ў свеце ў рэйтынгу МТІEconomic Complexity Rankings (ECI) і на 31-м месцы ў рэйтынгу Цэнтра міжнароднага развіцця Гарвардскага універсітэтаGLOBAL RANKINGS & PROJECTIONS, апярэджваючы 3 з 5 краін-суседзяў — Латвію, Расію і Украіну.
Абсалютная большасць прамысловых арганізацый займаюцца рознымі галінамі апрацоўчай прамысловасці (11 623 з 12 035 зарэгістраваных арганізацый прамысловасці). Галіны, у якіх зарэгістравана найбольшая колькасць прадпрыемстваўПрамысловасць Беларусі. Статыстычны зборнік. — Мн.: Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь, 2017. — С. 29.: Вытворчасць вырабаў з дрэва і паперы, паліграфічная прамысловасць — 2156; Вытворчасць іншых гатовых вырабаў, рамонт, мантаж машын і абсталявання — 2099; Вытворчасць гумовых і пластмасавых вырабаў, іншых неметалічных мінеральных прадуктаў — 1918; Вытворчасць тэкстыльных вырабаў, адзення, вырабаў са скуры і футра — 1571; Металургічнай вытворчасці, вытворчасць гатовых металічных вырабаў, акрамя машын і абсталявання — 1412.
Найбольшая колькасць арганізацый прамысловасці зарэгістравана ў Мінску (3175, або 26 %), Мінскай вобласці (2738, або 23 %), менш за ўсё — у Віцебскай і Гродзенскай абласцях (1107 і 1115 адпаведна, або 9 %)Прамысловасць Беларусі. Статыстычны зборнік. — Мн.: Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь, 2017. — С. 29..
Дынаміка вытворчасці важнейшых відаў прамысловай прадукцыі Вытворчасць важнейшых відаў прамысловай прадукцыіБССР // Штогоднік БСЭ — 1985. — М., 1985. — С. 104БССР // Штогоднік БСЭ — 1990. — М., 1990. — С. 110Статыстычны бюлетэнь. Студзень-верасень 2004. — Мн.: Мінстат РБ, 2004. С.82-88.Вытворчасць важнейшых відаў прамысловай прадукцыі ў 2011 годзе (аператыўныя дадзеныя)Статыстычны штогоднік Рэспублікі Беларусь, 2013. — С. 291—320.Вытворчасць асобных відаў прамысловай прадукцыі ў натуральным выразе Эканоміка // Беларуская энцыклапедыя. Т. 18. С. 317..
Параметры, паказчыкі19841988198919952000200520062007200820092010201120122013 Электраэнергія, млрд кВт•ч 33,1 38,2 38,5 24,9 26,1 31,0 31,8 31,8 35,1 30,4 34,9 32,0 30,6 31,5 Першасная перапрацоўка нафты, тыс. т 390151985 год н/д 394421990 год 13118 13528 19802 21253 21349 21304 21634 16455 20474 21667 н/д Бензін аўтамабільны, тыс. т н/д 1964 3330 3498 3181 3330 3272 3158 3135 3729 3682 , тыс. т н/д 3847 6426 6616 6693 6720 7106 6137 8842 11667 7793 Гатовы пракат чорных металаў, тыс. т н/д 614 1397 1839 2047 2192 2385 2298 2458 2457 2599 н/д Шыны аўтамабільныя для машын, тыс. шт. н/д 4575За 1990 год 1292 2440 3052 3563 4792 5068 5073 4818 5164 5732 5568 , тыс. т 5600 6700 6300 3349 4056 5669 5469 5880 5870 3390 6176 6288 5858 5280 у тым ліку азотныя ўгнаенні, тыс. т 597 684 711 751 728 728 761 798 814 н/д у тым ліку фосфарныя ўгнаенні, тыс. т 87 141 153 157 175 177 192 185 213 н/д у тым ліку калійныя ўгнаенні, тыс. т 3372 4844 4605 4972 4967 2485 5223 5306 4831 н/д Металарэжучыя станкі, тыс. шт. н/д 4,7 5,4 3,7 4,7 4,6 4,6 2,5 3,7 4,3 4,2 н/д Грузавыя аўтамабілі, тыс. шт. н/д 42,01990 год 12,9 14,7 22,3 23,2 25,5 26,3 11,5 13,3 22,8 25,9 Кар’ерныя самазвалы, шт. н/д 942 1438 1630 1814 1861 698 978 1444 1671 н/д Тралейбусы, шт. 0 83 109 147 176 311 446 388 283 207 172 118 Аўтобусы, шт. 0 62 914 1263 2104 2160 2196 1520 2080 2163 2124 2342 Трактары, тыс. шт. 94,7 н/д 100,7 28,0 22,5 41,5 49,2 59,6 65,1 45,3 44,4 59,1 71,0Лічбы за 2012 годзе ўключаюць міні-трактары і трактары з дыстанцыйным кіраваннем 62,6 Пральныя машыны, тыс. шт. н/д 33,1 88,1 36,7 12,7 163,3 216,5 236,4 273,8 310,8 323,6 324 Халадзільнікі і маразільнікі, тыс. шт. н/д 812 995 1050 1072 1106 1007 1106 1197 1263 1201 Лямпы напальвання і дугаразрядныя, млн шт. н/д 75,3 168,8 146,6 147,1 158,3 138 161,1 183,7 190,8 н/д Тэлевізары, тыс. шт. н/д 1302 н/д 532 1308 1067 702 717 352 446 404 594 245 Піламатэрыялы, тыс. м3 н/д 1702 2243 2737 2507 2461 2529 2379 2571 908 н/д Папер, тыс. т 198 203 204 27 44 69 63 57 56 70 103 111 н/д н/д Цэмент, тыс. т н/д 2258 1235 1847 3131 3495 3820 4219 4350 4531 4625 4906 5057 Мяса і субпрадукты з ялавічыны і цяляціны, тыс. т н/д 152 175 190 195 197 232 233 223 209 Мяса і субпрадукты са свініны, тыс. т н/д 116 166 191 206 217 230 235 250 272 Мяса і субпрадукты з птушак, тыс. т н/д 61 113 144 161 187 216 253 290 344 Вырабы каўбасныя, тыс. т н/д 151 257 278 273 307 295 317 290 299 293 Паўфабрыкаты мясныя, уключаючы з мяса птушкі, тыс. шт. н/д 48 85 110 122 140 142 164 168 195Масла сметанковае, тыс. т н/д 65 85 88 82 98 116 99 104 113 99 Натуральнамалочная прадукцыя ў пераліку на малако, тыс. т н/д 954 1122 1282 1326 1332 1306 1495 1643 1776 1859 Сыры, тыс. т н/д 41 82 101 110 128 134 146 142 147 134 Раслінны алей, тыс. т н/д 17 42 44 49 82 127 161 182 189 257 Цукар белы, тыс. т н/д 565 864 814 656 708 759 816 986 863 н/д Безалкагольныя напоі, млн дэкалітраў н/д 19 29 34 36 35 32 39 46 47 48 напоі алкагольныя дыстылявананыя, млн дэкалітраў н/д 10,8 8,7 10,7 12,6 14,4 14,7 15,2 18,1 19,4 17 напоі ферментаваныя (Пладовыя віна і інш.), млн дэкалітраў н/д 23,7 22,2 20,8 22 20,7 19,1 20,1 18,4 14,6 н/д Віна ігрістые, млн дэкалітраў н/д 0,8 1,0 1,0 1,0 1,1 1,2 1,5 1,6 1,7 н/д Піво, млн дэкалітраў н/д 23,7 27,1 33,2 35,6 35,4 33,7 39,9 47,2 43,2 42,5 Тытунёвыя вырабы, млрд шт. н/д 10,4 12 15,7 18,7 19,5 21,1 15,1 29,6 33,2 н/д
Выкарыстанне сярэднегадавы магутнасці прадпрыемстваў па выпуску прамысловай прадукцыіСтатыстычны штогоднік Рэспублікі Беларусь, 2013. — С. 298.: Від тавараў 2008 2009 2010 2011 2012 Грузавыя аўтамабілі 85 % 37 % 43 % 73 % 83 % Трактары 97 % 76 % 71 % 92 % 88 % Падшыпнікі 27 % 13 % 14 % 18 % 25 % Пракат гатовы 100 % 98 % 100 % 99 % 100 % Мінеральныя ўгнаенні 99 % 56 % 99 % 98 % 80 % Цэмент 96 % 93 % 96 % 96 % 81 % Халадзільнікі 99 % 99 % 99 % 99 % 99 % Тэлевізары 51 % 33 % 40 % 32 % 51 % Пральныя машыны 87 % 86 % 88 % 90 % 99 % Трыкатажныя вырабы 63 % 65 % 77 % 78 % 80 % Абутак 62 % 60 % 68 % 71 % 69 % Натуральнамалочная прадукцыя 70 % 69 % 72 % 74 % 77 %
Металургія Металургічная галіна Беларусі ўяўляе сабой холдынг «Беларуская металургічная кампанія», які ўключае ў сябе: ААТ «Беларускі металургічны завод» (кіруючая кампанія холдынгу), «Магілёўскі металургічны завод» і інш. прадпрыемствыПрадукцыя холдынгу «БМК» . Праз адсутнасць ў Беларусі радовішчаў жалезнай руды сыравінай для БМЗ служаць металалом і чыгунныя чушкі. Які ўваходзіць у склад холдынгу Рэчыцкі метызны завод выпускае, у прыватнасці, цвікі і дрот, Маладзечанскі завод лёгкіх металаканструкцый — сталёвыя трубы. Яшчэ адным буйным прадпрыемствам з’яўляецца завод «Цэнтраліт» у Гомелі, які спецыялізуецца на ліццё вырабаў з шэрага і высокатрывалага чыгуну (адліўкі, каналізацыйныя люкі і інш.). Акрамя гэтых прадпрыемстваў, у складзе найбуйнейшых заводаў маецца больш за сто ліцейных цэхаў і ўчасткаў.