Тро́сліўка, Гіжынка — рака ў Чэрыкаўскім і Слаўгарадскім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Проня (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 16 км. Плошча вадазбору 67 км².

Назва На карце 1790 г. (ПГМ) рэчка пазначаная як «Гижинка». У яе вярхах пазначаная вёска Гіжня, а бліжэй да вусця — вёска «Гиженка».

На той жа карце на Гіжынцы пазначаная вёска «Трасливец» (цяпер Тросліўка), яна на сутоку Гіжынкі і ручая Траслівец. Пазней, такім чынам, назва меншага ручая мела перайсці на ўсю рэчку.

Гіжынкай рэчка названая і ў кадыфікатара дняпроўскіх гідронімаў П. Маштакова П. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейна. С.-Петербург, 1913. С. 122..

Назву Гіжынка У. Тапароў лічыў балцкай, звязваў з прускім geeyse «чапля»Топоров В. Н. Прусский язык. Словарь. Москва, 1979. С. 184—186..

Гідраграфія Выток ракі знаходзіцца за 1 км у напрамку на паўночны захад ад вёскі Гіжня Чэрыкаўскага раёна. Вусце прыкладна за 2,5 км на паўднёвы захад ад аграгарадка Гіжэнка (Слаўгарадскі раён). Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,2 м/км. У нізоўі працякае праз старарэчча на пойме Проні. Вадазбор у межах Аршанска-Магілёўскай раўніны.

Асноўны прыток — Усошка (злева).

Зноскі

Літаратура

Лсіт карты N-36-87. Выданне 1982 г.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Чэрыкаўскага раёна Катэгорыя:Рэкі Слаўгарадскага раёна Катэгорыя:Прытокі Проні