Алег Іванавіч, у манастве Іаакім (? — ) — вялікі князь разанскі (1350—1371, 1372—1402).

У сваім тастаменце называе бацькам вялікага князя разанскага Івана Аляксандравіча, пэўны час распаўсюджанай была думка, што бацькам Алега быў вялікі князь разанскі Іван Іванавіч.

Быў жанаты з Ефрасiнняй Альгердаўнай. Перад Кулікоўскай бітвай (1380) быў у саюзе з Мамаем. Пазней заключыў мір з вял.кн. маскоўскім Дзмітрыем Іванавічам, замацаваны ў 1387 годзе шлюбам алегава сына Фёдара з дзмітрыевай дачкой Соф’яй. У канцы жыцця прыняў схіму.

Катэгорыя:Вялікія князі разанскія Катэгорыя:Святаславічы Катэгорыя:Рускія князі XIV стагоддзя Катэгорыя:Рускія князі XV стагоддзя Катэгорыя:Памерлі ў Салотчы Катэгорыя:Пахаваныя ў Салотчы