Рэгістрацыя кандыдата — этап выбарчага працэсу, прадугледжаны выбарчым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і многіх іншых дзяржаў, які заключаецца ў афіцыйным пацверджанні статусу кандыдата арганізатарамі выбараў.
Рэгістрацыя кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца Цэнтральнай камісіяй па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, а кандыдатаў у дэпутаты — адпаведнай акруговай, тэрытарыяльнай выбарчай камісіяй.
Рэгістрацыя кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь пачынаецца за 35 дзён і заканчваецца за 25 дзён да выбараў, а кандыдатаў у дэпутаты пачынаецца за 40 дзён і заканчваецца за 30 дзён да выбараўИзбирательный кодекс Республики Беларусь .
Адмова ў рэгістрацыі кандыдата Падставы для адмовы ў рэгістрацыі кандыдата: неадпаведнасці асобы, якая вылучана кандыдатам, патрабаванням Выбарчага кодэкса; наяўнасць судзімасці; парушэнне парадку вылучэння; адсутнасць аднаго або некалькіх дакументаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдата; недастатковая колькасць дакладных і сапраўдных подпісаў выбаршчыкаў, ці больш за 15 працэнтаў несапраўдных подпісаў ад агульнай колькасці правераных подпісаў выбаршчыкаў; выкарыстанне ў інтарэсах абрання грашовых сродкаў ці матэрыяльнай дапамогі замежных дзяржаў і арганізацый, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства.
Выбарчыя камісіі маюць права адмовіць у рэгістрацыі кандыдата ў выпадку: прадстаўлення ў дэкларацыі аб даходах і маёмасці асобы, якая вылучана кандыдатам, не адпаведных рэчаіснасці звестак, якія маюць істотны характар; выкарыстання пераваг службовага становішча ў інтарэсах абрання; удзелу адміністрацыі арганізацыі ў зборы подпісаў выбаршчыкаў, прымусу ў працэсе збору подпісаў і ўзнагароды выбаршчыкаў за ўнясенне подпісу; паўторнага парушэння асобай, якая вылучаецца кандыдатам, або ініцыятыўнай групай патрабаванняў Выбарчага кодэкса і іншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб выбарах, калі раней ім было вынесена папярэджанне.
Адмена рэгістрацыі кандыдата Палітычная партыя, працоўны калектыў, якія вылучылі кандыдата ў дэпутаты, маюць права не пазней чым за пяць дзён да дня выбараў адмяніць сваё рашэнне аб вылучэнні кандыдата ў дэпутаты.
Цэнтральная камісія, акруговая, тэрытарыяльная выбарчая камісія маюць права без папярэдняга папярэджання адмяніць рашэнне аб рэгістрацыі кандыдата ў выпадку: невыканання абмежаванняў пры правядзенні перадвыбарнай агітацыі; паўторнага невыканання патрабаванняў Выбарчага кодэкса і іншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб выбарах, калі раней было вынесена папярэджанне; перавышэння больш чым на 20 працэнтаў гранічнага памеру расходавання сродкаў выбарчага фонду, або выкарыстання ў гэтых жа памерах грашовых сродкаў апроч сродкаў выбарчага фонду; удзелу адміністрацыі арганізацыі ў зборы подпісаў выбаршчыкаў, прымусу ў працэсе збору подпісаў і ўзнагароды выбаршчыкаў за ўнясенне подпісу; прадстаўлення ў дэкларацыі аб даходах і маёмасці істотных звестак, якія не адпавядаюць рэчаіснасці; выкарыстання пераваг службовага становішча ў інтарэсах абрання; парушэння патрабаванняў, што прад’яўляюцца да перадвыбарнай праграмы кандыдата.
Цэнтральная камісія, акруговая, тэрытарыяльная выбарчая камісія без папярэдняга папярэджання адмяняюць рашэнне аб рэгістрацыі кандыдата ў выпадку: выкарыстання ў інтарэсах абрання грашовых сродкаў ці матэрыяльнай дапамогі замежных дзяржаў і арганізацый, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства; страты асобай, зарэгістраваным кандыдатам, права абірацца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, дэпутатам; устанаўлення пасля рэгістрацыі кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, у дэпутаты абставін, якія прадугледжваюць адмову ў рэгістрацыі.
Крыніцы
Катэгорыя:Выбары