Паўно́чны фронт (ПФ) — аб’яднанне Узброеных Сіл СССР (РСЧА) ў Вялікай Айчыннай вайне. Утвораны ў чэрвені 1941 года.
Геаграфія Паўночны фронт вёў абарону СССР на Кольскім паўвостраве і паўночным узбярэжжы Фінскага заліва.
Гісторыя 24 чэрвеня 1941 года Фронт быў сфарміраваны на базе ўпраўлення, аб'яднанняў, злучэнняў, часцей і ўстаноў Ленінградскай ваеннай акругі.
У перыяд з 25 чэрвеня па 29 чэрвеня 1941 года авіяцыя фронту а таксама авіяцыя Паўночнага і Чырванасцяжнага Балтыйскага флатоў правяла паветраную аперацыю супраць Фінляндыі, у ходзе якой нанесла ўдары па аэрадромах авіяцыі праціўніка на тэрыторыі Фінляндыі і Паўночнай Нарвегіі. 28 чэрвеня 1941 года ў аператыўным падначаленні фронту Чырванасцяжны Балтыйскі флот. 19 жніўня 1941 года ў склад фронту ўвайшлі 8-я і 48-я арміі Паўночна-Заходняга фронту (ПЗФ) . 23 жніўня 1941 года на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК ад 23 жніўня 1941 года падзелены на Ленінградскі і Карэльскі франты.
Склад
24 чэрвеня 1941 года 23-я армія (23А); 7-я армія (7А); 14-я армія (14А); авіяцыя акругі; часці і ўстановы падпарадкаваныя штабу фронту (франтавога падпарадкавання);
1 ліпеня 1941 года 7-я армія; 14-я армія; 23-я армія; 16-я стралковая дывізія; 70-я стралковая дывізія; 177-я стралковая дывізія; 191-я стралковая дывізія; 1-я горнастралковая брыгада; 8-я стралковая брыгада; асобная зводная курсанцкая стралковая брыгада; 21-ы ўмацаваны раён (Кінгісепскі УР); 22-гі ўмацаваны раён (Карэльскі УР; КаУР); 29-ы ўмацаваны раён; 573-ці пушачны артылерыйскі полк; 519-ы гаўбічны артылерыйскі полк вялікай моцнасці; 541-ы гаўбічны артылерыйскі полк РГК; 577-ы гаўбічны артылерыйскі полк РГК; 20-ы асобны мінамётны батальён; 47-ы асобны мінамётны батальён; 2-гі корпус СПА; Выбаргскі брыгадны раён СПА; Лужскі брыгадны раён СПА; Мурманскі брыгадны раён СПА; Пскоўскі брыгадны раён СПА; Свірскі брыгадны раён СПА; 39-я знішчальная авіяцыйная дывізія; 41-я бамбардзіровачная авіяцыйная дывізія; 1-я змяшаная авіяцыйная дывізія; 2-я змяшаная авіяцыйная дывізія; 4-я змяшаная авіяцыйная дывізія; 5-я змяшаная авіяцыйная дывізія; 55-я змяшаная авіяцыйная дывізія; 3-я знішчальная авіяцыйная дывізія СПА; 54-я знішчальная авіяцыйная дывізія СПА; 14-ы бамбардзіровачны авіяцыйны полк; 6-ы пантонна-маставы полк; 12-ы інжынерны полк; 29-ы інжынерны полк.
10 ліпеня 1941 года 7-я армія; 14-я армія; 23-я армія; Лужская аператыўная група; Ленінградская армія народнага апалчэння; 8-я стралковая брыгада; 263-ці асобны кулямётна-артылерыйскі батальён; 21УР; 22УР; 29УР; 519-ы гаўбічны артылерыйскі полк РГК; 541-ы гаўбічны артылерыйскі полк РГК; 577-ы гаўбічны артылерыйскі полк РГК; артылерыйскі полк супрацьтанкавай абароны (маёра Багданава); 2-гі корпус СПА; Выбаргскі брыгадны раён СПА; Мурманскі брыгадны раён СПА; Пскоўскі брыгадны раён СПА; Свірскі брыгадны раён СПА; 7-ы знішчальны корпус СПА; 39-я знішчальная авіяцыйная дывізія; 2-я бамбавальная авіяцыйная дывізія; 41-я бамбавальная авіяцыйная дывізія; 1-я змешаная авіяцыйная дывізія; 1-я змешаная авіяцыйная брыгада; 159-ы знішчальны авіяцыйны полк; 196-ы знішчальны авіяцыйны полк; 117-я выведная авіяцыйная эскадрылля; 136-я выведная авіяцыйная эскадрылля.
Камандуючы войскамі фронту генерал-лейтэнант Маркіян Міхайлавіч Папоў (на працягу ўсяго перыяду існавання фронту).
Заўвагі
Спасылкі
Фронт Усе франты Вялікай Айчыннай вайны* http://www.victory.mil.ru/rkka/units/02/25.html https://web.archive.org/web/20101214014709/http://bdsa.ru/index.php?option=com_content&task=view&id=2011&Itemid=30
Катэгорыя:Узброеныя сілы СССР Катэгорыя:Савецкія франты ў гады Вялікай Айчыннай вайны