Банка Баха-Нуэва (), або астравы Петрэль () — група каралавых рыфаў у Карыбскім моры. Складаецца з 2 затапляемых атолаў агульнай плошчай каля 100 км² (разам з лагунамі). На водмелі Ло-Кі дзейнічае маяк.
Банка вядома еўрапейскім маракам з 1634 г. У 1869 г. фармальна была абвешчана амерыканскай тэрыторыяй. У нашы дні гэта аспрэчваецца з боку Калумбіі, Ямайкі і Нікарагуа.
Спасылкі GNIS Bajo Nuevo
Катэгорыя:Астравы Карыбскага мора Катэгорыя:Астравы ЗША Катэгорыя:Спрэчныя тэрыторыі ў Амерыцы