Віскулі — беларуская ўрадавая рэзідэнцыя каля былога хутара Віскулі Пружанскага раёна, у нацыянальным парку Белавежская пушча.
У 50-я гады XX стагоддзя на тэрыторыі быў збудаваны комплекс будынкаў, які функцыяваў як паляўнічае лецішча для кіраўнікоў Савецкага Саюза.
З 7 снежня па 8 снежня 1991 г. у Віскулях адбылася сустрэча найвышэйшых кіраўнікоў Беларусі, Расійскай Федэрацыі і Украіны, якія ад імя сваіх дзяржаў — заснавальніц Саюза ССР канстатавалі, што Савецкі Саюз як суб’ект міжнароднага права і геапалітычная рэальнасць спыняе сваё існаванне, і падпісалі пагадненне аб утварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Назва Назва «Віскулёў» паходзіць ад назвы аднайменнага хутара. Назва Віскулі, у сваю чаргу, ад балцкага (літоўскага або яцвяжскага) двухасноўнага імені тыпу Vis-kul’as. Гэтае імя складаецца з асноў Vis- i Kul-, што вядомыя ў балцкай антрапанімііZ. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2009. Стар. 104, 163—164.. У Літоўскай Метрыцы згадваецца імя «Вискулис»Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 3 (1440—1498). Užrašymų knyga 3 // Vilnius, 1998. Стар. 32..
Крыніцы
Катэгорыя:Белавежская пушча Катэгорыя:Сядзібы Пружанскага раёна