Ву́дага (Удага, Удуга, Вудуга) — рака ў Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Сож (басейн Дняпра).
Назва Назва балцкага паходжання. Адпачатная балцкая форма тыпу *Udegà.
Корань *Ud- адносіцца да старабалцкай гідранімічнай асновы Vad- : Ved- : Ud-.
Да балцкага *vad- / ud- «вада». Ад яго з устаўным -n- літоўскае vanduo, прускае (w)undan, unds.
Без устаўнога -n- у гідронімах (у аднаасноўных тыпу літоўскага гідроніма Vadagà / Vedegà, у двухасноўных тыпу прускага Asege-wad «Яршовае возера», яцвяжскага ЯсельдаK. Būga. Jotvingių žemės upių vardų galūnė -da. // Tauta ir žodis. — 1923. — Т. 1. — С. 100.), таксама на моўнай перыферыі: латышскае vada «поплаў», літоўскае vadė, vadaksnis «месца, якое залівае вада» (адсунулася, каб саступіць вытворным ад vesti «весці»: vadas «правадыр», vada «нагода; кіраванне».)
Далей да індаеўрапейскага «воднага» кораня *aṷed- : aud- : ūd-, якое ад *aṷ(e)- «апырскваць, увільгатняць, цячы»K. Karulis. Latviešu etimolog̓ijas vārdnīca. Rīga, 2001. C. 1083—1084.J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 78—81..
Корань *Ud-, пашыраны пашыральнікам -r-, у назвах літоўскай ракі ŪdaraA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 351., ракі і возера (у басейне Ловаці). Пазнейшы варыянт кораня Выд- у назве сожскай ракі Выдраж / Выдрыжа / Выдра (прыток Сажа)В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 181., а таксама ў назве ракі (у басейне ракі Удрай). Форма Выд- ад Ud-, і назва *Udega (> Выдзега) мяркуецца адпачатнай формай і для назвы Удага.
Назва Удага ўтвораная з дапамогай пашыральніка -g-, які добра вядомы ў літоўскім назва- і словаўтварэнні: напрыклад, ežys «вожык» (этымалагічна «калючы») — ežegys «ёрш („калючая“ рыба)»P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 102—105.S. Ambrazas. Daiktavardžių darybos raida II. Vilnius, 2000. С. 185—187.. Гэты пашыральнік у балцкіх назвах верхнедняпроўскіх рэк Рыдага (< *Rūdaga) «Рудая (рака)», Лапуга «Лісіная (рака)»Топоров В. Н., Трубачев О. Н. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. — М., 1962. — С. 157..
Назва значыць «Плыткая (рака)».
Гідраграфія Даўжыня ракі 37 км. Плошча вадазбору 261 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1, м/км. Сярэдні расход вады 1,5 м³/с. Выток ракі знаходзіцца за 2 км у напрамку на поўнач ад вёскі Селішча, вусце каля паўночна-ўсходняй ускраіны горада Чэрыкаў. Даліна ракі ў вярхоўі невыразная, ніжэй вёскі Жытнёў трапецападобная, шырынёй 400—600 м, у вусці да 1 км. Пойма двухбаковая, шырынёй 100—150 м. Рэчышча Вудагі звілістае. Шырыня рэчышча ў ніжнім цячэнні складае да 15 м.
Асноўныя прытокі — Казёл (Вудажка) (левы), Малая Вудажка (правы).
Каля ракі вёскі Селішча, Забачэў, Жытнёў, Юны Пахар, Тур’е. Каля вёскі Пабеда ў басейне Вудагі, на прытоку ракі Малая Вудажка, сажалка.
Крыніцы
Літаратура
Ліст карты N-36-75. Выданне 1982 г. Ліст карты N-36-87. Выданне 1982 г.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Могилевской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Чэрыкаўскага раёна Катэгорыя:Прытокі Сажа