Звышто́нкая структу́ра — расшчапленне ўзроўняў энергіі (а таксама спектральных ліній) атама на некалькі падузроўняў, выкліканае галоўным чынам узаемадзеяннем магнітных момантаў атамных ядраў з магнітным полем электронаў.
Адлегласць паміж падузроўнямі звыштонкай структуры прыкладна ў 1000 разоў меншая, чым паміж узроўнямі тонкай структуры. Звыштонкая структура спектральнай лініі можа ўскладняцца з-за адрознення частот розных ізатопаў хімічнага элемента (). Назіраецца таксама ў спектрах малекул і крышталёў.
Літаратура С. 42.
Спасылкі Сверхтонкая структура // Физическая энциклопедия.
Катэгорыя:Квантавая электрадынаміка Катэгорыя:Спектраскапія Катэгорыя:Атамная фізіка