Рангі біялагічных таксонаў паміж родам і відам — рангі, якія ў таксанамічнай іерархіі знаходзяцца ніжэй за род, але вышэй за від.

Пералік такіх рангаў, як і іх назвы, адрозніваюцца ў розных кодэксах біялагічнай наменклатуры.

У батаніцы выкарыстоўваюцца шэсць рангаў паміж родам і відам (у парадку паніжэння ўзроўню): падрод (), надсекцыя (), секцыя (), падсекцыя (), рад, ці серыя (), падрад, ці падсерыя ().

У заалогіі і бактэрыялогіі выкарыстоўваюць толькі адзін такі ранг, а менавіта падрод.

Назвы таксонаў, якія маюць ранг паміж родам і відам Правілы ўтварэння і ўжывання назваў таксонаў, якія маюць ранг паміж родам і відам, як і назваў таксонаў іншага рангу, устанаўліваюцца правіламі, зафіксаванымі ў міжнародных кодэксах батанічнай і заалагічнай наменклатуры і падобных да іх кодэксаў наменклатуры бактэрый і вірусаў.

Міжнародны кодэкс батанічнай наменклатуры прызнае шэсць таксанамічных катэгорый рангам ніжэй за род і вышэй за від. Назвы такіх таксонаў складаюцца з дзвюх, трох ці большай колькасці слоў, першым з якіх ідзе назва роду, да якога гэтыя таксоны адносяцца, за ёй ідуць словы, якія абазначаюць рангі таксонаў, і самі назвы таксонаў. Гэтыя назвы могуць пачынацца не з назвы роду, а з назвы таксона ніжэйшага рангу, калі гэта не прыводзіць да няяснасці. Самі назвы таксонаў, якія маюць ранг ніжэй за род і вышэй за від, могуць быць назоўнікамі ў адзіночным ліку ці прыметнікамі ў множным ліку — і пішуцца з вылікай літары. <small>Ранг<small>Абазначэнне<small>Прыкладпадродsubgen., subg.Prunus subg. Cerasus — Вішнянадсекцыяsupersect.Passiflora supersect. Decalobaсекцыяsect.Saxifraga sect. Ciliataeпадсекцыяsubsect.Juniperus sect. Juniperus subsect. Oxycedrusрад, ці серыяser.Atriplex ser. Atriplexпадрад, ці падсерыяsubser.Senecio subser. Amplectentes

Паводле Міжнароднага кодэкса заалагічнай наменклатуры і Міжнароднага кодэкса наменклатуры бактэрый назвы таксонаў у рангу падрода не адрозніваюцца па форме ад таксонаў у рангу рода: гэтыя назвы унінаміяльны, з'яўляюцца назоўнікамі ў адзіночным ліку і пішуцца з вялікай літары.

Літаратура Джеффри, Чарлз. Биологическая номенклатура: Пер. с англ. — М.: Мир, 1980. — С. 17, 25—26.

Спасылкі International codes of Botanical Nomenclature: Saint-Louis Code, 2000 , Vienna Code, 2006Праверана 18 жніўня 2008 г. International Code of the Zoological Nomenclature (4-е выданне, 2000)Праверана 18 жніўня 2008 г. International Code of Nomenclature of Bacteria (1990)Праверана 18 жніўня 2008 г. The International Code of Virus Classification and Nomenclature (2002) Праверана 18 жніўня 2008 г.

Гл. таксама Бінамінальная наменклатура Абазначэнні, якія выкарыстоўваюцца ў найменнях таксонаў

*