Група армій «По́ўнач» (, "Наземная група армій "Норд") — аператыўна-стратэгічнае аб’яднанне войск вермахта ў Другой сусветнай вайне на паўночным участку Усходнееўрапейскага тэатра ваенных дзеянняў у 1939—1945 гадах.

Храналогія

1939 З 1 верасня па 5 кастрычніка ўварванне ў Польшчу сумесна з Групай армій «Поўдзень» пад камандаваннем генерал-палкоўніка Рундштэта — аперацыя «Вайс». Па заканчэнні Польскай кампаніі зноўку сфарміраваная і пераведзена на Заходнееўрапейскі ТВД. 10 кастрычніка перайменавана ў Групу армій «B».

1941 Адноўлена 20 чэрвеня. Сумесна з групамі армій «Цэнтр» і «Поўдзень» удзельнічала ў аперацыі «Барбароса». Задача групы армій «Поўнач» — захоп Прыбалтыкі і Ленінграда.

З верасня 1941, сумесна з войскамі Фінляндыі — Блакада Ленінграда

1942 21 сакавіка пачатак аперацыі «Навядзенне мастоў» 14 красавіка пачатак аперацыі «Забортны трап» 23 жніўня пачатак аперацыі «Паўночнае ззянне»

1943 Стараруская аперацыя

1944 Прыбалтыйская аперацыя (1944) Нарвская аперацыя (1944) Талінская аперацыя (1944)

1945 25 студзеня перайменавана ў Групу армій «Курляндыя», назва дасталася перафарміраванай Групе армій «Цэнтр».

Камандуючыя 27.08.1939 — генерал-фельдмаршал Федар фон Бок (да 10 кастрычніка 1939) 20.06.1941 — генерал-фельдмаршал Вільгельм фон Лееб 17.01.1942 — генерал-фельдмаршал Георг фон Кюхлер 09.01.1944 — генерал-фельдмаршал Вальтэр Модэль 31.03.1944 — генерал-палкоўнік Георг Ліндэман 04.07.1944 — генерал-палкоўнік Яганес Фрыснер 23.07.1944 — генерал-палкоўнік Фердынанд Шорнер 15.01.1945 — генерал-палкоўнік Лотар Рэндуліч 12.03.1945 — генерал-палкоўнік Вальтэр Вайс

Склад Верасень: 3-я армія (Кюхлер), 4-я армія (Клюгэ), 4 дывізіі рэзерву. Кастрычнік: 6-я армія, 4-я армія.

22 чэрвеня 1941 16-я палявая армія — фельдмаршал Эрнст фон Буш. 18-я палявая армія — генерал-палкоўнік Георг фон Кюхлер. 4-я танкавая група — генерал-палкоўнік Эрых Гёпнер. 1-ы паветраны флот — генерал-палкоўнік Альфрэд Келер. Усяго: 793.000 чалавек — 23 пяхотных дывізіі, 6 танкавых і матарызаваных дывізій, 646 танкаў, 435 баявых самалётаў, 1200 гармат.

Кастрычнік: 16-я армія, 18-я армія, Блакітная дывізія

Верасень: 11-я армія, 16-я армія, 18-я армія. Снежань: 16-я армія, 18-я армія.

Сакавік 1944 16-я палявая армія. 18-я палявая армія. Аператыўная група «Нарва». 2-гі армейскі корпус. 3-ці танкавы корпус СС. 1-ы паветраны флот. Усяго: 730 тыс. чалавек, 1.2 тыс. танкаў і САУ, 7 тыс. гармат і мінамётаў, 400 самалётаў

Люты 1945 4-я армія, аператыўная група «Самланд».

Аперацыі і бітвы Аперацыя «Вайс» (1939) — наступленне. Аперацыя Барбароса (1941) — наступленне. Блакада Ленінграда (1941-1944) — аблога. Неўскі пятачок — аблога. аперацыя «Паўночнае ззянне» (1942) — наступленне. Стараруская аперацыя (1943) — адлюстраванне савецкага наступу. Ленінградска-Наўгародская аперацыя — канчатковае адступленне ад Ленінграда. Рэжыцка-Дзвінская аперацыя (1944) — адступленне. Пскоўска-Астроўская аперацыя (1944) — адступленне. Мадонская аперацыя (1944) — адступленне. Тартуская аперацыя (1944) — адступленне. Нарвская аперацыя (1944) — адступленне. Прыбалтыйская аперацыя (1944) — адступленне. Курляндскі кацёл — абарона.

Спасылкі ГЕРМАНСКІЯ КАМАНДУЮЧЫЯ. Камандаванне групы армій «Поўнач»

Катэгорыя:Нямецкія групы армій у Другой сусветнай вайне