Av.by — беларускі класіфайд, які спецыялізуецца на аб’явах пра продаж легкавых аўтамабіляў, грузавікоў, аўтобусаў і іншага транспарту, а таксама запчастак. Па даных кампаній Alexa і Similarweb, av.by уваходзіць у 20-ку самых наведвальных сайтаў Беларусі. Заснавальнікамі рэсурсу з’яўляюцца Андрэй Анатолевіч і Наталля Вячаславаўна Зайцавы.
Гісторыя
2001 год
Сайт avtomalinovka.com пачаў сваю працу 1 красавіка 2001 года. Менавіта тады з’явіўся жоўта-сіні кіёск на пляцоўцы мінскага аўтарынку, у якім прымаліся першыя аб’явы пра продаж аўтамабіляў.
2004 год
10 снежня 2004 года avtomalinovka.com перажывае вялікую мадэрнізацыю па частцы функцыяналу: Арганізаваны пошук па базе аўтамабіляў; Уведзена падпіска на аб’явы — цяпер можна падпісацца на адну паштовую скрынку на некалькі пэўных аўтамабіляў ці сачыць за коштам свайго аўто; З’явілася рубрыка «продаж новых аўтамабіляў».
Самай галоўнай навіной стала тое, што сайт набыў новы, цяпер ужо шырокавядомы, дамен av.by.
2005 год
3 сакавіка 2005 года з’яўляецца раздзел «Рэкламныя аб’явы». У гэтым раздзеле карыстальнікі сайта маглі публікаваць аб’явы аб куплі-продажы запчастак і шын, паслугі грузаперавозак і г.д.
2006 год
6 красавіка 2006 года сайт av.by у межах выставы «Інтэрнэт-прэмія TIBO-2006» заняў першае месца ў катэгорыі «Электронныя бібліятэкі, каталогі і электронныя бібліятэкі».
2015 год
У чэрвені 2015 года выпушчана версія мабільнай праграмы av.by для Android-прылад.
23 кастрычніка на av.by з’явіўся паўнавартасны раздзел мотатэхнікі.
Асноўныя змены: Створана база мадэляў пад кожную марку матацыклаў, скутараў, квадрацыклаў і снегаходаў; Дададзены новыя параметры «тып рухавіка», «галоўная перадача» і «тып прывада» для пашыранага пошуку; Цяпер дадатковыя опцыі ўнікальныя для кожнага тыпу мотатэхнікі; З’явілася магчымасць паказаць прабег у мотагадзінах.
Гэтая падзея стала вельмі значнай вехай у развіцці праекта, бо менавіта пачынаючы з раздзелу «Мотатэхніка» сайт атрымаў структураваныя каталогі грузавікоў, аўтобусаў, спецтэхнікі і г.д.
2016 год
Вясной 2016 года каманда праекта ініцыявала яго перазапуск. Прычынай таму паслужыла тое, што буйных змен з сайтам не адбывалася больш за 10 гадоў. Рэсурс працаваў на платформе, распрацаванай яшчэ ў 2004 годзе. Пачалі з рэбрэндынгу, калі стары лагатып «av.by» стаў «Аўтамалінаўкай». Потым паступова абнавілі, у адпаведнасці з патрабаваннямі часу, унутраную архітэктуру праекта.
1 жніўня 2016 года кіраўніцтва праекта прыняло рашэнне аб спыненні прыёму аб’яў аб продажы аўтамабіляў з іншых краін. У прыватнасці, у раздзел «Легкавыя аўтамабілі» з гэтага моманту можна публікаваць аб’явы толькі калі машына знаходзіцца ў Рэспубліцы Беларусь.
2017 год
12 красавіка 2017 года заснавальнікі сайта av.by, Андрэй і Наталля Зайцавы, і «ТАА ТУТ БАЙ МЕДЫА» абвясцілі пра зліццё аўтакласіфайдаў у адзін брэнд «av.by», а таксама пра ўваходжанне аб’яднанай кампаніі (ТАА «Аўтакласіфайд») у партфель фонду «Zubr Capital Fund I». Пад канец лета 2017 года «Аўтамалінаўка» зноў стала av.by у выніку другога рэбрэндынгу за паўтара года.
У кастрычніку з’явілася мабільная праграма av.by для iOS.
2018 год
26 студзеня брэнд «av.by» быў прызнаны лідарам у катэгорыі «Інтэрнэт-рэсурс пра куплю і продаж аўтамабіляў» па версіі прафесійнага конкурсу «Брэнд года».
З 1 чэрвеня ТАА «Аўтакласіфайд» з’яўляецца рэзідэнтам Беларускага парка высокіх тэхналогій
11 кастрычніка на трэцім фэсце рэкламы ЛАМА рэкламная кампанія Nodding Dog, створаная для праекта av.by агенцтвам AIDA PIONEER branding & creative заваявала 1 месца ў Катэгарыйнай вертыкалі і 3 месца ў намінацыі Рэкламныя кампаніі ў Індустрыйнай вертыкалі.
2019 год
26 студзеня «av.by» быў зноў прызнаны лідарам у катэгорыі «Інтэрнэт-рэсурс пра куплю і продаж аўтамабіляў» па версіі прафесійнага конкурсу «Брэнд года».
3 красавіка на av.by з’явіўся новы раздзел «Запчасткі для аўтамабіляў». Цяпер гэты радзел працуе ў сувязі з «Аўто з прабегам» і падтрымлівае пакаленні. Раздзел «Рэкламныя аб’явы», які існаваў з 2005 года, спыніў сваё існаванне.
З 14 сакавіка па 26 красавіка партал av.by праводзіў аўтамабільную прэмію «МАСКОТ 2018». У конкурснай праграме прынялі ўдзел 156 мадэляў ад афіцыйных дылераў Беларусі, а пераможцаў у кожнай з намінацый абіралі і эксперты і спажыўцы.
31 кастрычніка на чацвёртым лакальным фэсце «Лама» рэкламная кампанія «Галава-мігцелка», створаная для праекта av.by агенцтвам AIDA PIONEER branding & creative заваявала золата ў катэгорыі «Рытэйл, грамадскае харчаванне і e-commerce».
2020 год
30 студзеня «av.by» ў трэці раз быў прызнаны лідарам у катэгорыі «Інтэрнэт-рэсурс пра куплю і продаж аўтамабіляў» па версіі прафесійнага конкурсу «Брэнд года».
З лютага на av.by стала даступна праверка аўто па VIN-нумары.
З 18 лютага па 11 сакавіка партал av.by праводзіў аўтамабільную прэмію «Маскот-2019» анлайн. У прэміі ўдзельнічалі 182 мадэлі аўто, 27 брэндаў, 39 дылерскіх цэнтраў. Аўтамабілем года на думку экспертаў стала Skoda Kodiaq, а на думку спажыўцоў — BMW 8-series.
15 кастрычніка на пятым фестывалі рэкламы «Лама» рэкламная кампанія «Карп», створаная для партала av.by агенцтвам AIDA PIONEER branding & creative, атрымала золата ў намінацыі «Рэкламныя кампаніі».
У красавіку на av.by запусцілі сэрвіс «Фінансы». І цяпер карыстальнікі маюць магчымасць падабраць праграму лізінгу для набыцця аўтамабіля.Что нового внедрили крупные беларуские маркетплейсы в 2020 году
2021 год 28 студзеня брэнд «av.by» ў чацвёрты раз быў прызнаны лідарам у катэгорыі «Інтэрнэт-рэсурс пра куплю і продаж аўтамабіляў» па версіі прафесійнага конкурсу «Брэнд года».Объявлены победители конкурса «Бренд года 2020»
З 24 лютага па 30 красавіка партал av.by праводзіў аўтамабільную прэмію «Маскот-2020». У прэміі прынялі ўдзел больш за 160 мадэлей аўтамабіляў. У гэтым годзе ў прэміі з’явіліся новыя намінацыі: «Купэ-красовер года» і «Электрамабіль года». На думку экспертаў, аўтамабілем года стаў Geely Coolray, а на думку спажыўцоў — Mercedes-Benz AMG GT 4-Door Coupe.
14 кастрычніка на фестывалі рэкламы «Лама» рэкламная кампанія «Какос» атрымала золата ў намінацыі «Рытэйл, грамадскае харчаванне і e-commerce».
19 кастрычніка на сайце кардынальна змянілася Галоўная старонка і падзел «Навіны».У беларуской онлайн-платформы по продаже автомобилей av.by появился «Автожурнал»
18 лістапада ў прэміі Effie Awards Belarus 2021 рэкламная кампанія «Карп 2» атрымала золата ў намінацыі «Онлайн-паслугі і сэрвісы».НАЗВАНЫ ПОБЕДИТЕЛИ EFFIE AWARDS BELARUS 2021
2022 год
27 студзеня брэнд «av.by» у пяты раз быў прызнаны лідарам у катэгорыі «Інтэрнэт-рэсурс пра куплю і продаж аўтамабіляў» па версіі прафесійнага конкурсу «Брэнд года».Названы победители Профессионального и Потребительского конкурса БРЕНД ГОДА 2021
З 29 студзеня па 29 красавіка партал av.by праводзіў аўтамабільную прэмію «Маскот-2021». У прэміі прыняла ўдзел 161 мадэль аўтамабіля. На думку экспертаў, аўтамабілем года стаў Škoda Octavia, а на думку спажыўцоў — Audi Q8.Премия «Маскот» объявила лучшие автомобили 2021 года на беларуском рынке
З 22 чэрвеня av.by стаў падтрымліваць беларускую мову ва ўсіх мабільных праграмах. Перакладзены пункты меню, элементы кіравання, падказкі, форма падачы і ўнутраныя сэрвісы.Мова на av.by! Зараз можна падаць аб’явы па-беларуску
У жніўні запусціўся новы раздзел «Аўтатавары»: акумулятары, наборы інструментаў, аўтамабільная хімія, дзіцячыя аўтакрэслы і іншае.
20 снежня запусцілі сэрвіс праверкі аўто па VIN-нумары.
2023 год 9 лютага брэнд «av.by» у шосты раз быў прызнаны лідарам у катэгорыі «Інтэрнэт-рэсурс пра куплю і продаж аўтамабіляў» па версіі прафесійнага конкурсу «Брэнд года».
З 10 лютага па 27 красавіка партал av.by праводзіў аўтамабільную прэмію «Маскот 2022». У прэміі прынялі ўдзел 105 мадэлей аўтамабіляў. Аўтамабілем года па версіі экспертаў стаў Geely Coolray, а па версіі спажыўцоў — Audi Q8.
23 лістапада змяніўся дызайн раздзела з новымі аўтамабілямі salon.av.by. Дадалі яго ў мабільную праграму.
У снежні запусцілі «Каталог паслуг». Там можна знайсці СТА, аўтамыйкі, аўтападбор і іншыя паслугі.
2024 год Брэнд av.by сёмы раз прызнаны лідарам у катэгорыі «Інтэрнэт-рэсурс пра куплю і продаж аўтамабіляў» па версіі прафесійнага конкурсу «Брэнд года».
З 15 лютага па 25 красавіка партал av.by праводзіў аўтамабільную прэмію «Маскот 2023». У прэміі прынялі ўдзел 83 мадэлі аўтамабіляў. Аўтамабілем года па версіі экспертаў стаў Geely Emgrand, а па версіі спажыўцоў — Toyota Land Cruiser 300.
Рэйтынгавае агенцтва BIK Ratings надало ТАА «Автоклассифайд» высокі крэдытны рэйтынг by.A.
У канцы лістапада запусціўся новы сэрвіс «Каталог паслуг», у якім аўтамабілісты могуць знайсці ўсе неабходныя паслугі па ўсёй Беларусі.
av.by атрымала за рэкламную кампанію «Маппеты. „Купляй аўто бяспечна“» золата і срэбра на ADMA AWARDS 2024 і дзве срэбныя ўзнагароды на фестывалі маркетынгу і рэкламы «ЛАМА-2024».
12 снежня ТАА «Аўтакласіфайд» стала публічнай кампаніяй і выпусціла дэпазітарныя аблігацыі.
У снежні на av.by запусцілі новы сэрвіс «Гараж», прызначаны для ўладальнікаў аўто. У распараджэнне карыстальнікаў наступны функцыянал: сэрвісная анлайн-кніга, зніжка на праверку VIN, падбор шын і запчастак для машыны, дабаўленай у гараж, а таксама яе актуальны кошт.
2025 год 1 лютага запусцілі маштабны розыгрыш 8 аўтамабіляў BYD Yuan Up сярод уласнікаў аўто.
З 17 лютага па 24 красавіка партал av.by праводзіў аўтамабільную прэмію «Маскот 2024». У прэміі прынялі ўдзел 95 мадэляў аўтамабіляў. Аўтамабілем года па версіі экспертаў стаў Lada Vesta SW Cross, а па версіі спажыўцоў — Volvo XC90.
2026 год На av.by адбыліся глабальныя змены — Дзмітрый Геранін, CEO кампаніі, пакінуў сваю пасаду праз 9 гадоў. Новы генеральны дырэктар av.by — Максім Мяцеліца, які раней займаў пасаду намесніка гендырэктара па развіцці.
У восьмы раз брэнд av.by прызнаны лідарам у катэгорыі «Інтэрнэт-рэсурс пра куплю і продаж аўтамабіляў» па версіі прафесійнага конкурсу «Брэнд года».
Кіраўніцтва Генеральны дырэктар ТАА «Аўтакласіфайд» — Максiм Дзмiтрыевiч Мяцелiца.
Крыніцы
Спасылкі av.by — галоўная старонка сайта Праграма для Android — праграма av.by для Android Праграма для iOS — праграма av.by для iOS Праграма дла Huawei — праграма av.by для Huawei Telegram-канал — Telegram-канал YouTube-канал — YouTube-канал av.by
Катэгорыя:Байнэт Катэгорыя:Сайты, якія з’явіліся ў 2001 годзе