Індуі́зм — адна з найбольш буйных (па колькасці вернікаў) рэлігій свету. Каля 95 % усіх індуістаў свету пражываюць у Індыі. Гістарычная назва індуізму на санскрыце — сана́тана-дха́рма (, ), што ў перакладзе азначае «вечная рэлігія», «вечны шлях» або «вечны закон»Джон Боукер. «Поўны Оксфардскі слоўнік сусветных рэлігій». — Oxford University Press, 2000;.

Сфарміраваўся ў І тысячагоддзі да н.э. ў выніку далейшай эвалюцыі ведычнай рэлігіі і брахманізму, а таксама асіміляцыі народных вераванняў. У аснове індуізму — вучэнне аб пераўвасабленні душ (сансара) і карме; ушанаванне вярхоўных багоў Вішну і Шывы; следаванне каставым правілам, свяшчэннымі лічацца: сярод жывёл — карова, змяя; сярод рэк — Рака Ганг; сярод раслін — лотас. Культавыя абрады адбываюцца ў храмах, каля мясцовых і дамашніх алтароў, а таксама ў свяшчэнных месцах. Для індуізму ўласціва ўяўленне аб універсальнасці і ўсеагульнасці вярхоўнага бажаства. Сёння існуюць дзве асноўныя плыні рэлігіі — вішнуізм і шываізм.

Індуізм спавядаюць каля 1 млрд чалавек — гэта трэцяя па рэлігія ў свеце пасля хрысціянства і ісламу.

Гл. таксама Крышна Міжнароднае таварыства свядомасці Крышны Чакра Ваю Кубера Сур’я Ганеша Каста

Літаратура Індуізм // С. 234.

Спасылкі

Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы