Зеландыя () — адміністрацыйная вобласць у Даніі, створаная 1 студзеня 2007 у рамках муніцыпальнай рэформы 2007 года, па якой традыцыйныя адміністрацыйныя адзінкі амты былі заменены на пяць буйных абласцей. У той жа час маленькія муніцыпалітэты былі аб'яднаны ў вялікія па памеры адміністрацыйныя адзінкі. Вобласць улучае 17 муніцыпалітэтаў (камун).
Муніцыпалітэты
Вордынгбарг (Vordingborg) Грэве (Greve) Гульдбаргсун (Guldborgsund) Калунбарг (Kalundborg) Кёгэ (Køge) Лайрэ (Lejre) Лолан (Lolland) Нествед (Næstved) Одсхерэд (Odsherred) Рынгстэд (Ringsted) Роскіле (Roskilde) Слагельсе (Slagelse) Сольрэд (Solrød) Саро (Sorø) Стэўнс (Stevns) Факсэ (Faxe) Хольбек (Holbæk)