Слано́выя (Elephantidae) — сямейства сысуноў атраду хобатных. Да гэтага сямейства ў наш час адносяцца самыя буйныя наземныя млекакормячыя. З відаў, што захаваліся, сямейства складаюць тры віды сланоў, якія адносяцца да двух родаў:

Афрыканскія сланы, Loxodonta Саваннавы слон, Loxodonta africana Лясны афрыканскі слон, Loxodonta cyclotis Індыйскія сланы, Elephas Азіяцкі альбо Індыйскі слон, Elephas maximus

Астатнія віды, у тым ліку Маманты (Mammuthus), цалкам зніклі ў ледавіковы перыяд, які завяршыўся каля 10 000 год таму.

Мяркуюць, што слановыя з'явіліся ў чацвярцічны перыяд.

Індыйскія сланы добра прыручаюцца, іх выкарыстоўваюць як транспартны сродак, у цырку, у мінулым як баявую жывёлу. Звестак аб прыручэнні афрыканскіх сланоў значна менш.

Катэгорыя:Хобатныя