Ійзаку () — былая воласць на поўдні павета Іда-Вірумаа ў Эстоніі. Адміністрацыйны цэнтр воласці — пасёлак Ійзаку. З трох бакоў воласць атачалі прыродныя аб’екты: запаведнікі Мурака, Агусалу і з поўдня Чудское возера.

Воласць Ійзаку знаходзілася за 32 кіламетрах ад павятовага цэнтра, горада Йыхві. Да Тарту — 100 км. Плошча воласці — 258 км². Колькасць жыхароў — 1174 (станам на 1 студзеня 2015 года).

Крыніцы

Катэгорыя:Воласці Эстоніі