«Ласковые Усы» () — украінскі рок-гурт з горада Кіева. Створаны ў 2010 годзе ў Данецку. Паў-фіналісты 4-га сезона шоу «Украіна мае талент».

Гісторыя Пачаткам нараджэння гурта можна лічыць лета 2010 года. Жыццё свайму гурту двое хлопцаў далі на берагах Азоўскага мора. Па словах аднаго з заснавальнікаў калектыву Вячаслава:

З тых часоў многае змянілася. Стыль музыкі «Ласкавых Вусоў» далёкі ад першаснага гучання. Як кажуць самі ўдзельнікі: «цяпер наша музыка — гэта спляценне 8-біт гукаў, рока і матываў дыска».Ласковые Усы в передаче «Ты, прежде всего».

Нельга не адзначыць унікальны імідж каманды. Чырвоныя касцюмы і штаны, а замест упрыгожванняў — джойсцікі ад прыставак «Дэндзі».

Шырокі рэзананс гурт атрымаў у 2012 годзе, прыняўшы ўдзел у адным з усеўкраінскіх шоў «Украіна Мае Талент 4». Хлопцы выканалі пацешную песню «Шопінг»Группа «Ласковые усы» с песней «Шоппинг» на «УMT 4», якую пасля кастынгу не напявалі толькі немаўляты. Удалы хіт даў «Ласкавым Вусам» зялёнае святло ў паўфінал шоў. І гурт па поўнай скарыстаўся рэсурсамі праекта. Другі хіт, які выканалі хлопцы, «СуперСила», раскрыў бачанне на патэнцыял каманды. «Ласкавыя Вусы» вырашылі ўскладніць задачу і згуляць не проста песню, а зрабіць шоў. У вобразах самастойна выдуманых супергерояў ансамбль «парваў» залу. Рассоўныя сцены, спецэфекты і ўзлёт да нябёсаў даставілі гледачам задавальненне. Аднак былі і тыя, хто не да канца змог зразумець стыль выступлення. Таму ансамбль стварае хіт «Троль» і выконвае яго ў прамым эфіры ўсеўкраінскага музычнага канала «М1». Песня прысвечана тролям у інтэрнэце.«Ласковые Усы» Guten morgen (02.10.2012)

«Ласкавыя Вусы» актыўна выступаюць, здымаюць кліпы. У планах выпусціць свой дэбютны поўнафарматны альбом. Іх песні размешчаны ў інтэрнэце.

У папулярнай культуры Агляд кліпа «СуперСила» вэб-шоў #balalike з групай Eskimo Callboy.#balalike – Eskimo Callboy watch russian music videos Кліп «СуперСила» трапіў у перадачу «Говнорокеры» з вядучым Сяргеем Карміліцыным (VJ Hobbit).Говнорокеры #8 Супергерои

Дыскаграфія Альбомы «Градус натхнення» «Лепшыя песні» (2011) «Проста хіты» (2013)

Міні-альбомы «Усе мікрасхемы» (2014) «Усы ўжо не тыя» (2016)

Сінглы «Фрагменты жыцця» (2015) «Проста» (2016) «Заўсёды жыві цяпер» (2016)

Кліпы Афіцыйныя — «СуперСила» — «Шопінг» — «Насустрач да Лета» — «Усе Мікрасхемы»

Склад Цяперашні Вячаслаў Іарданаў — гітара, вакал (2010—наш час) Сяргей Коршунаў — бас-гітара (2010—наш час) Аляксандр Рэкічынскі — гітара (2010—наш час) Аляксандр Ковачэў — ударныя (2016—наш час)

Ранейшыя ўдзельнікі Ігар Мярэжны — ударныя Уладзімір Харабадот — клавішныя Аляксей Лаўроў — вакал Павел Афанасьеў — ударныя Антон Панфілаў — ударныя Дзмітрый Бунтаў — ударныя

Спасылкі Афіцыйны сайт

«Ласковыя Усы» едуць на фестываль «Соседний Мир 2013» «Ласковыя Усы» біяграфія Донецкий рок-позитив: «Ласковые усы» Группа «Ласковые Усы» даст концерт в Кировограде chipwiki Ласковыя Усы «Ласковые Усы» покорили «Ливерпуль» Альбом «Усё Мікрасхемы» на muzuka.org

Катэгорыя:Гурты альтэрнатыўнага рока