Нобелеўская прэмія ў галіне літаратуры — адна з пяці прэмій, якія ўручаюцца штогод Нобелеўскім камітэтам у Стакгольме за выдатныя дасягненні ў літаратурнай творчасці.
Патрабаванні статута камітэта Намінаваць на Нобелеўскую прэмію па літаратуры могуць: члены Шведскай акадэміі, іншых акадэмій, інстытутаў і арганізацый з падобнымі мэтамі, прафесары гісторыі літаратуры і мовазнаўства ўніверсітэтаў, лаўрэаты Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры, старшыні аўтарскіх саюзаў, якія прадстаўляюць літаратурную дзейнасць у адпаведных краінах.
Крытыка Нобелеўская прэмія па літаратуры неаднаразова падвяргалася крытыцы. Пры гэтым крытыкі адзначалі наступныя акалічнасці: Прэмію практычна ніколі не атрымліваюць аўтары «жанравай літаратуры», нават самыя знакамітыяТВ 100. Чаму Нобелеўская прэмія па літаратуры часцей за ўсё не прысуджаецца рускім пісьменнікам? . Так, класік навуковай фантастыкі Герберт Уэлс намінаваўся ў 1944 годзе, але быў адкінуты як «занадта папулярны»Trivia Library. Nobel Prize for Literature 1936—1945 , член Нобелеўскага камітэта Свен Гедын назваў Уэлса «нязначным журналістам»World of Science. 'The Nobel judge who hobnobbed with Nazis' by Bob Brockie. Іншыя класікі жанру, такія як Жуль Верн, Рэй Брэдберы, Артур Кларк або Роберт Хайнлайн, нават не намінаваліся на гэтую прэмію. З класікаў дзіцячай літаратуры яе атрымала Сельма Лагерлёф у 1909 годзе, але ні Л. Фрэнк Баўм, ні Астрыд Ліндгрэн, ні Тувэ Янсан, ні Клайв С. Льюіс. У 1961 годзе Джону Р. Р. Толкіну адмовілі ў прэміі з фармулёўкай (ад сакратара акадэміі Андэрса Остэрлінга), што кнігі англічаніна «ні ў якім разе нельга назваць прозай вышэйшага класу»JRR Tolkien's Nobel prize chances dashed by 'poor prose'«Мир фантастики» № 103; сакавік 2012. Інфарматорый . Карэлу Чапеку адмовілі ў прэміі па палітычных матывах — яго раман «Вайна з саламандрамі» палічылі абразлівым для кіраўніцтва нацысцкай Германіі.
Катэгорыя:Нобелеўская прэмія Катэгорыя:Літаратурныя прэміі