Уліне́ц — рака ў Мёрскім і Шаркаўшчынскім раёнах Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Авута (басейн Дзісны).

Даўжыня ракі 14 км, 12 км з іх у Мёрскім раёнеОбщая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» . Плошча вадазбору 73 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,8 м/км. Выток ракі знаходзіцца ў Шаркаўшчынскім раёне каля вёскі Падліпкі, вусце ў Мёрскім раёне, прыкладна за 0,3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Завуцце. Вадазбор у межах Полацкай нізіны. Рэчышча каналізаванае ў сярэднім цячэнні. У раку злева ўпадае пратока без назвы даўжынёй 4 км з возера Стрэчна.

Літаратура

Ліст карты N-35-21. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Мёрскага раёна Катэгорыя:Рэкі Шаркаўшчынскага раёна Катэгорыя:Басейн Авуты