Вуліца Велазаводская — вуліца ў Ленінскім раёне Мінска. Пачынаецца ад скрыжавання Фабрычнай вул. і Клубнага пр. ідзе паралельна Партызанскаму пр. і ўпіраецца ў вул. Нахімава. Вуліца названа ў гонар ААТ «Мотавела», прадпрыемства, якое знаходзіцца недалёк ад Велазаводскай вуліцы. Большасць дамоў пабудавана ў 1947-49 ггЗгодна звестак базы Рhotobuildings.

Славутасці Дом 3 Жаночы інстытут «Энвіла», які займаў д. 3 з 1994 па 2012 г. На люты 2018 г. знаходзіўся ў аварыйным станеЗніклыя вну Беларусі // Блог Андрэя Берастоўскага. Па стане на 2024 г. па дадзеным адрасе знаходзіўся Партызанскі раённы аддзел Следчага камітэту БеларусіЗгодна звестак базы Рhotobuildings. Дом 6 Беларускі дзяржаўны цэнтр акрэдытацыіЗгодна звестак базы Рhotobuildings. Дом 8 (з 2013 г.) Царква Ісуса Хрыста Святых Апошняга ДняЗгодна звестак базы Рhotobuildings.

Спасылкі вул. Велазаводская на ato.by Зніклыя вну Беларусі // Блог Андрэя Берастоўскага (фотаздымкі і ўспаміны пра Жаночы інстытут «Энвіла») Спіс былых і існуючых будынкаў Велазаводскай вуліцы ў базе Рhotobuildings

Катэгорыя:Ленінскі раён (Мінск) Катэгорыя:Вуліцы Мінска