Бярля́нка — рака ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці, правы прыток ракі Каўпіта (басейн Дняпра). Даўжыня 10,5 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Магілёўскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» . Пачынаецца за 0,5 км на паўночны захад ад пасёлка Курганне, вусце за 1 км на захад ад вёскі Пабеда. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Стары выток перахоплены сістэмай меліярацыйных каналаў, якія даюць пачатак рацэ Каўпіта.

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Краснапольскага раёна