Сельку́пы (саманазва солькуп, літаральна «лясны чалавек») — народ, які пражывае ў Расіі на поўначы Заходняй Сібіры. Колькасць — 3 649 чалавек (2010). Да 1930-х іх называлі асцяка-самаедамі.

Селькупы жывуць на поўначы Томскай і Цюменскай абласцей і ў Краснаярскім краі. Існуюць дзве групы селькупаў — паўночная (саманазва — солькуп, шолькуп) і паўднёвая (саманазвы — чумыль куп, сусе кум і шош кум). Адзіным селькупскім нацыянальным адміністрацыйна-тэрытарыяльным утварэннем з’яўляецца Іванкінскае нацыянальнае сельскае пасяленне Иванкино ў Томскай вобласці.

Паходжанне Продкаў селькупаў, як і іншых самадыйцаў, звычайна атаясняюць з носьбітамі кулайскай археалагічнай культуры. У перыяд сярэднявечча ў Томска-Нарымскім рэгіёне на яе аснове сфарміравалася Ролкінская археалагічная культура. Яе называюць перадселькупскайШеломова Татьяна. Селькупы. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што селькупы ўзніклі і развіваліся на базе інтэграцыі розных этнічных супольнасцей або як двухкампанентны этнас. Прычым, гэтую двухкампанентнасць імкнуцца знайсці ўжо на ўзроўні ролкінскай археалагічнай культуры. Генетычныя даследаванні вылучылі наяўнасць паўднёвага кампанента ў спадчыне сучасных селькупаў, але вызначэнне яго паходжання пакуль не дакладна. Мяркуецца, што продкі селькупаў прыйшлі ў Заходнюю Сібір з саяна-алтайскага рэгіёна або нават Сярэдняй Азіі. Тут яны асімілявалі папярэдняе мясцовае насельніцтваКулайская культура в гунно-сарматское время. Часть 2, магчыма — старажытных уграўМалолетко, А. Древние народы Сибири. Этничский состав по данным топонимики. Т. 6. Раннее заселение Северной Азии. — Томск: Томский университет, 2012. С. 135—136.

Да XIX ст. у расійскіх дакументах селькупаў называлі асцякамі (падобна хантам і кетам). Дзякуючы даследаванням М. А. Кастрэна, які паказаў адметнасць гэтага этнаса, стала ўжывацца назва асцяка-самаеды. Агульная назва селькупы ўжываецца з 1930-х гг., першапачаткова для паўночнай групы селькупаў. Сярод паўднёвых селькупаў яна замацавалася толькі некалькі дзесяцігоддзяў тамуТучков, А. История и культура народов Сибири. — Томск: Томский университет, 2015. С. 154.

Гісторыя У XVI ст. селькупы насялялі землі ўздоўж ракі Об на тэрыторыі сучаснай Томскай вобласці. На захадзе і поўначы яны межавалі з хантамі, адносіны з якімі былі варожымі. На ўсходзе — з кетамі. На поўдні ў перыяд позняга серэднявечча іх паціснулі сібірскія татары. Дзяржаўным утварэннем селькупаў была Рабая Арда. Існуе меркаванне, што селькупскім было таксама Бардакаўскае княства, хаця паміж ім і Рабой Ардой захоўвалася варожасцьБояршинова, З. Население Западной Сибири до начала русской колонизации. Томск: Издательство Томского университета, 1960. С. 60 — 68. У гэтай сітуацыі Рабая Арда арыентавалася на саюз з Сібірскім ханствам.

Падчас заваявання Сібірскага ханства рускімі селькупы падтрымалі хана Кучума. Воня, князь Рабой Арды, актыўна супраціўляўся рускай каланізацыі. Для заваявання селькупаў Расія выкарыстоўвала хантскае Кодскае княства. Кодскія князі арганізоўвалі паходы на селькупаў у якасці абавязковай ваеннай павіннасціГл.: Бахрушин, С. Остяцкие и вогульские княжества в XVI—XVII веках. — Ленинград: Из-во народов Севера, 1935. Лічыцца, што пасля заснавання Нарымскай крэпасці ў 1598 г. селькупскія дзяржаўныя ўтварэнні перасталі існаваць. Аднак напады хантаў працягваліся да 1602 г.Расцвет могущества и закат власти Пасля смерці Воні барацьбу супраць іх узначальваў Кічэй.

XVI — пачатак XVII стст. звязаны з узнікненнем паўночнай групы селькупаў. Згодна адной версіі, засяленне поўначы пачалося да падзення Сібірскага ханства. Ваенныя паходы Кодскіх князёў стварылі хантскі клін паміж паўднёвай і паўночнай групамі, так што іх сувязі паступова перарваліся. Іншая версія тлумачыць перасяленне селькупаў паражэннямі ў вайне з рускімі і хантамі. Паўночныя селькупы апавядаюць пра то, што перасяленне было выклікана спрэчкамі паміж самімі селькупамі з-за апярэння стрэл. Першапачаткова берагі ракі Таз даследавалі тры паляўнічыя, потым яны вярнуліся са сваякамі. Частка перасяленцаў на поўнач асвоіла берагі рэк Енісей і Турухан. Яны сутыкнуліся з ваенным супраціўленнем энцаў і некаторы час былі вымушаны быць саюзнікамі эвенкаў і кетаў. Але пазней яны дзейнічалі і супраць сваіх былых саюзнікаў, а таксама супраць ненцаўГоловнев, А. Говорящие культуры. Традиции самодийцев и угров. — Екатеринбург: УрО РАН, 1995. С. 115—119.

Перасяленню на поўнач садзейнічала палітыка Расійскай дзяржавы, што абавязвала пераможаных селькупаў выплочваць ясак. У 1644 г. нарымскія селькупы скардзіліся на адміністрацыю, якая пасля эпідэміі воспы спаганяе футравы падатак нават з дзяцей і тых, хто не валодае сваёй гаспадаркай, і з-за недахопу футравай жывёлы паляўнічым даводзіцца хадзіць ў паўночныя паветыБуцинский П., К ИСТОРИИ СИБИРИ. Нарым и Нарымский уезд (1598—1645 гг.). На першую пару расійская адміністрацыя захоўвала традыцыйнае мясцовае кіраванне. У ясачнай кнізе 1629 г. узгадваюцца селькупскія князі Ванга, сын Кічэя, і Тайбохта, сын Воні. Паступова селькупскія князі пераходзілі на дзяржаўную службу і пазбаўляліся ад выплат ясака. Іх нашчадкі займаліся ўзыманнем падаткаў з суродзічаў або займалі дробныя пасады, былі простымі стральцамі і перакладчыкамі. Князь Кірша Кунязеў не быў пазбаўлены ад выплат ясака, таму стаў банкрутам і заклаў сваю сям’ю, яго выратавала толькі ўмяшанне Васіля ШуйскагаПегая Орда. Істотныя змены ў кіраванні адбыліся толькі пасля рэформы 1822 г.СИБИРСКИЕ РЕФОРМЫ 1822 ГОДА В ОТЕЧЕСТВЕННОЙ И ЗАРУБЕЖНОЙ ИСТОРИОГРАФИИ

З XVII ст. у Нарымскі край перасяляліся рускія сяляне. Для іх адчужаліся найбольш урадлівыя землі. З XVIII ст., калі тут пачалося развіццё жывёлагадоўлі, паўднёвыя селькупы пачалі змяняць лад жыцця, пераймаць заняткі і звычаі перасяленцаў. Паўночныя селькупы шчыльна ўзаемадзейнічалі з суседзямі — кетамі, хантамі, эвенкамі, энцамі, у тым ліку заключалі сумесныя шлюбы, асвоілі аленегадоўлю. Недахоп футравай жывёлы для выплаты ясака вымушаў купляць футра ў гандляроў. У XIX ст. апроч ясака выплочвалі губернскія, земскія і казённыя зборы, неслі валасныя павіннасці, абшчынныя і царкоўныя падаткіКоренное население села .

З XVIII ст. пачалося навуковае вывучэнне селькупаў. Былі ўсталяваны лінгвістычныя сувязі паміж паўночнай і паўднёвай групамі, а таксама з саянскімі самадыйцамі. У 1879 г. даследчык М. Грыгароўскі склаў першую селькупскую азбуку на аснове кірыліцы і апублікаваў тры місіянерскія кнігі на дыялекце паўднёвых селькупаў.

У 1919 г. на тэрыторыях, населеных селькупамі, была ўсталявана савецкая ўлада. З 1920-х гг. арганізоўвалася кааперацыя селькупаў-здабытчыкаў, якая спрыяла паляпшэнню ўзроўня жыцця. У 1932—1949 гг. існаваў Тымскі нацыянальны раён, куды перасялялі селькупаў з іншых раёнаў Томскай вобласці. Насельніцтва раёна атрымала некаторыя палёгкі: было вызвалена ад сельгаспадатку, утрыманне дзяцей у шко­лах-інтэрнатах было аднесена на рахунак дзяржавыСелькупы после великой октябрьской социалистической революции . У пачатку 1930-х гг. было складзена селькупскае пісьмо на аснове лацінкі (з 1937 г. пераведзена на кірыліцу). Аднак станоўчыя змены чарагаваліся з адмоўнымі. Пераход на кірыліцу не спрыяў станаўленню паўнавартай адукацыі на сельскупскай мове. У сярэдзіне 1950-х селькупская мова была выдалена са школьнай праграмы, кнігі на ёй практычна не выдавалісяСелькупский язык. У выніку калектывізацыі, ўзбуйнення паселішчаў і барацьбы з качавым ладам жыцця былі страчаны многія рысы традыцыйнай культуры. Селькупаў вымушалі развіваць нязвыклыя для іх галіны гаспадаркі, паляваць на раней свяшчэнную птушку арэхаўку.

З 1980-х гг. адбываецца марудны працэс адраджэння культуры селькупаў. Было мадэрнізавана селькупскае пісьмо, створаны сучасны варыянт пісьма для носьбітаў паўднёвага дыялекта, адроджаны школьны прадмет селькупская мова, заснаваны спецыялізаваныя культурныя цэнтры і музеі.

Культура

Матэрыяльная культура thumb|Продаж прадметаў народных рамёстваў Да пачатку XVII ст. селькупы займаліся галоўным чынам рыбалоўствам, паляваннем і збіральніцтвам, аднак былі знаёмы з земляробствамНарымские селькупы. Археолагі сцвярджаюць, што ў XVI ст. селькупы ўжывалі конскае мяса, хаця рэшткаў конегадоўлі не выяўленаБояршинова, З. Население Западной Сибири до начала русской колонизации. — С. 62. Відавочна, коні абменьваліся на прадукты лясной гаспадаркі ў паўднёвых суседзяў. Распаўсюджаныя рамёствы — ткацтва з крапіўных і канапляных валокнаў, апрацоўка металаў, драўніны і скур дзікіх жывёл, выраб керамікі (без ганчарнага кола) і г. д.

Пасля XVII ст. паўднёвая і паўночная групы сеькупаў ізалявана развіваліся ў розных геаграфічных зонах, знаходзіліся ў разнастайным этнічным атачэнні, што ўздзейнічала на гаспадарчую дзейнасць. Паўднёвая група доўгі час захоўвала звыклыя заняткі, хаця пад уціскам царскай адміністрацыі і развіцця гандлю павысілася роля здабычы футравых звяроў, некаторыя рамёствы прыйшлі ў заняпад, з канца XVIII ст. пад уплывам рускіх усё большую ролю набывалі земляробства і жывёлагадоўля. Паўночныя селькупы заставаліся пераважна паўкачавымі паляўнічымі і рыбакамі, аднак асволі трыманне аленяў. Самі селькупы сцвярджаюць, што запазычылі аленегадоўлю ў эвенкаў. З цягам часу яны перайшлі да аленегадоўлі, характэрнай для ненцаў і энцаў, аднак захавалі звычай даення аленняўПроисхождение и распространение оленеводства.

У селькупаў вылучаюць некалькі тыпаў паселішчаў: круглагодныя стацыянарныя, дапоўненыя сезонныя для лаўцоў без сем’яў, стацыянарныя зімовыя, якія спалучаюцца з пераноснымі для іншых сезонаў. Да прыходу рускіх будавалі сталыя ўмацаваныя паселішчы коч. Пазнейшыя паселішчы таёжных селькупаў размяшчаліся звычайна на высокіх берагах рэк, пры вусцях прытокаў, праток, старыц і былі невялікія — ад 2 да 10 жытлаў. Жылыя пабудовы ставіліся раскіданаСелища и пища селькупов . Паўночныя аленегадоўцы жывуць у стойбішчах з двух-трох, часам пяці пераносных жытлаўНароды Сибири накануне русской колонизации. Найбольш старажытным вядомым жытлом з’яўляецца паўзямлянка карамо. Гэта дзвюхкамерны зруб на схіле з уваходам-калідорам з боку ракі. Вядомы таксама іншыя тыпы зямлянак і паўзямлянак, чумы самадыйскага тыпу і г. д.

Распаўсюджаная вопратка мужчын и жанчын — адчыненае футра, пад якое апраналі тканыя кашулі і сукенкі, порткі з рыбінай скуры. Да XVII ст. селькупы ведалі ганчарства і шырока ўжывалі керамічны посуд, рыбалоўныя грузілы, але да XIX ст. посуд быў заменены на пакупны. Амаль тое ж адбылося ў паўднёвых селькупаў з народнай вопраткай. Напрыклад, многія элементы жаночага строю ўзнаўляюцца па вусным апавяданням і фатаздымкамЛетнее платье селькупской женщины .

Традыцыйная ежа паўднёвых селькупаў — рыба. На зіму рыбу нарыхтоўвалі з дапамогай квашання ў спецыяльных ямінах, дадавалі да яе ягады. У паўночных важную ролю ў кулінарыі адыгрывае мяса аленяў. Для заправы рыбных і мясных страў жанчыны збіралі ядомыя травы і карэнне. Пілі ўзвары з ядлоўцу, для наркатычнага ўздзеяння дадавалі ў іх мухаморыХозяйственные занятия. Мука і хлебныя прадукты распаўсюдзіліся дзякуючы рускім. Доўгі час хлеб амаль не ўжываўся. З мукі і рыбы варылі кашу. У нашы дні хлеб і пірагі — неад’емная частка народнай кухні.

Грамадства