Міжкантынентальны кубак па футболе () — футбольнае спаборніцтва, якое праводзілася еўрапейскай і паўднёваамерыканскай канфедэрацыямі паміж пераможцамі галоўных клубных турніраў гэтых кантынентаў (болей развітых, чым усе астатнія у свеце футбола): Лігі чэмпіёнаў УЕФА (раней — Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў) і Кубка Лібертадорэс. Міжкантынентальны кубак разыгрываўся штогод пачынаючы з 1960 года, а з 1980 года фіналы праводзіліся толькі ў Японіі.
Часам Міжкантынентальны кубак называлі клубным чэмпіянатам свету, пакуль Клубны чэмпіянат свету па футболе не пачаў праводзіцца пад эгідай ФІФА ў 2000 годзе. З 2005 года Міжкантынентальны кубак канчаткова спыніў існаванне і быў заменены Клубным чэмпіянатам свету ФІФА.
Апошнім уладальнікам Кубка быў партугальскі клуб «Порту», які перамог калумбійскі клуб «Онсэ Кальдас» у серыі пенальці ў 2004 годзе. 27 кастрычніка 2017 года ФІФА афіцыйна прызнала ўсе каманды-пераможцы Міжкантынентальнага кубка клубнымі чэмпіёнамі свету.
Пераможцы
+Клуб ФедэрацыяУсяго перамогПеньяроль3 (1961, 1966, 1982)Насьяналь3 (1971, 1980, 1988)Мілан3 (1969, 1989, 1990)Рэал Мадрыд3 (1960, 1998, 2002)Бока Хуніярс3 (1977, 2000, 2003)Сантус2 (1962, 1963)Інтэрнацыянале2 (1964, 1965)Індэпенд’ентэ2 (1973, 1984)Сан-Паўлу2 (1992, 1993)Аякс2 (1972, 1995)Ювентус2 (1985, 1996)Баварыя2 (1976, 2001)Порту2 (1987, 2004)Расінг 1 (1967)Эстудыянтэс1 (1968)Феенорд1 (1970)Атлетыка1 (1974)Алімпія1 (1979)Фламенгу1 (1981)Грэміу1 (1983)Рывер Плэйт 1 (1986)Црвена Звезда1 (1991)Велес Сарсфілд1 (1994)Барусія Дортмунд1 (1997)Манчэстэр Юнайтэд1 (1999)
Перамогі паводле краін НацыяКлубаўКубкаўГады69(1967, 1968, 1973, 1977, 1984, 1986, 1994, 2000, 2003)37(1964, 1965, 1969, 1985, 1989, 1990, 1996)26(1961, 1966, 1971, 1980, 1982, 1988)46(1962, 1963, 1981, 1983, 1992, 1993)24(1960, 1974, 1998, 2002)23(1970, 1972, 1995)23(1976, 1997, 2001)12(1987, 2004)11(1979)11(1991)11(1999)
Гл. таксама Спіс клубных чэмпіёнаў свету па футболе Клубны чэмпіянат свету па футболе
Катэгорыя:УЕФА Катэгорыя:КАНМЕБОЛ Катэгорыя:Міжнародныя клубныя спаборніцтвы па футболе