Вядзе́рка — рака ў Клічаўскім і Бялыніцкім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Друць (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 19 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Магілёўскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» , з іх 12 км у Бялыніцкім раёне. Плошча вадазбору 69 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 м/км. Пачынаецца з балота Галага за 4 км на поўдзень ад вёскі Рубеж, вусце каля вёскі Пільшычы. На большым працягу цячэ праз лес. Вадазбор раўнінны.

Літаратура

Ліст картыN-35-84. Выданне 1982 г. Стан мясцовасці на 1979 г.

Катэгорыя:Рэкі Клічаўскага раёна Катэгорыя:Рэкі Бялыніцкага раёна Катэгорыя:Прытокі Друці