Ільме́нка — ручай у Чавускім раёне Магілёўскай вобласці, у басейне Дняпра. Даўжыня 6,8 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Магілёўскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» . Пачынаецца за 1 км на паўночны захад ад аграгарадка Лёўкаўшчына, упадае ў вадасховішча Рудзея, за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Малыя Амхінічы. Рэчышча каналізаванае на працягу 4 км (ад аграгарадка Лёўкаўшчына да вёскі Вялікія Амхінічы).

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Басейн Расты Катэгорыя:Рэкі Чавускага раёна