Ба́дэн-Ба́дэн () — горад у Германіі, у зямлі Бадэн-Вюртэмберг. Знаходзіцца на заходніх схілах Шварцвальда. Насельніцтва — каля 54 тыс. чалавек. Вядомы курорт.
Насельніцтва
Гарачыя крыніцы Бадэн-Бадэн вядомы сваімі гарачымі крыніцамі. Яшчэ старажытныя рымляне лічылі воды гэтых крыніц лячэбнымі. Да цяперашняга часу ў Бадэн-Бадэне захаваліся разваліны рымскіх лазняў. У XX стагоддзі выдатныя лекары са ўсёй Еўропы адкрывалі тут свае кабінеты і клінікі, прапаноўваючы нетрадыцыйныя методыкі лячэння, поўную дыягностыку арганізма, праграмы амаладжэння і прыгажосці.
Культурныя і гістарычныя помнікі Курхаўс — цэнтр горада, пабудаваны Фрыдрыхам Вайнбрэнерам у XIX стагоддзі. Казіно — казіно, пабудаванае ў XVIII стагоддзі.
Царквы і замкі Стары замак «Хоэнбадэн», пабудаваны ў 1102 годзе, разбураны ў XV стагоддзі, рэзідэнцыя маркграфаў Бадэн-Бадэна. Новы замак. Руская царква — царква, пабудаваная ў візантыйскім стыле ў XIX стагоддзі Уладзімірам Пацёмкіным і Бернхардам Бельцэрам. Манастырская царква Штыфтскірхэ. Манастыр Ліхтэнталь. Капэла Стурдза. Царква Св. Хрыстафора — пабудавана ў выглядзе піраміды.
Культура і мастацтва Палац фестываляў — другі па велічыні ў Еўропе оперны тэатр. Тэатр Павільён мінеральных вод
Музеі Дзяржаўная выставачная зала. Калекцыя Фрыдзера Бурды. Музей мастацтва Фабержэ. Гарадскі музей. Дом Іагана Брамса. Руіны рымскіх лазняў.
Гарады-пабрацімы Ментона, Францыя Карлавы Вары, Чэхія Ялта, Украіна Манкальеры, Італія Фрайталь, Германія
Фатаграфіі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Сайт горада
Катэгорыя:Гарады Бадэн-Вюртэмберга