Вы́ганічанка — рака ў Валожынскім і Дзяржынскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Іслач (прыток Заходняй Бярэзіны, басейн Нёмана).

Назва На рэчцы - вёска Выганічы. На карце XVIII ст. (ПГМ) рэчка называецца Грыня. На той жа карце на яе вытоках - зніклая на сёння вёска Грынюкі. Але літоўскія гідронімы Grin-upys, Grin-ravis літоўскі гідраніміст А. Ванагас выводзіў ад grynas "чысты, незабруджаны"A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 123..

Водаапісанне Даўжыня ракі 10 км, з іх 9 км на тэрыторыі Валожынскага раёнаОбщая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» . Плошча вадазбору 36 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 9,9 м/км. Выток ракі знаходзіцца ў напрамку на поўдзень ад вёскі Хімарады Дзяржынскага раёна. Упадае ў Іслач прыкладна за 1,2 км на ўсход ад вёскі Міхалова Валожынскага раёна. Вадазбор на заходніх схілах Мінскага ўзвышша.

Каля ракі населеныя пункты: Хімарады (Дзяржынскі раён), Выганічы, Душкава (Валожынскі раён).

Літаратура

Ліст карты N-35-78. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1982 г. Ліст карты N-35-79. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1984 г.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Дзяржынскага раёна Катэгорыя:Рэкі Валожынскага раёна Катэгорыя:Прытокі Іслачы