Маршал Ван Олстайн (), нарадзіўся ў у Калумбусе, штат — прафесар Бостанскага ўніверсітэта () і даследчык у Масачусецкім Інстытуце Тэхналогій (). Спецыялізуецца на эканоміцы інфармацыі.
Біяграфія
Ван Олстайн вырас у Паўночнай Караліне (ЗША), ступень бакалаўра атрымаў у Ельскім універсітэце (), магістра і PhD у галіне інфармацыйных сістэм — у Масачусецкім Інстытуце Тэхналогій.
Навуковая дзейнасць
Зрабіў істотны ўнёсак у вывучэнне рынкаў інфармацыі. Разам з сваімі студэнтамі Тэдам Лоўдэрам і Рыкам Уошам першым давёўhttp://www.bepress.com/bejeap/advances/vol6/iss1/art2/ , што ўжыванне прынцыпу інфармацыйнай асіметрыі да апрацоўкі спаму тэарэтычна можа быць болей карысным для спажыўца, чым дасканалы фільтар (гл. таксама «эканоміку ўвагі»). Разам з прафесарам Джэфры Паркерам правёў грунтоўныя даследаванні феномену «двухбаковых сетак», праяве аднаго з сеткавых эфектаў, дзе патлумачыў, якім чынам кампаніі могуць аддаваць інфармацыю задарма (прадаваць па нулявым кошце) і пры гэтым заставацца ў выйгрышыhttp://ssrn.com/abstract=249585. Субсідаванае цэнаўтварэнне і эфект дзвюхбаковых сетак могуць спрычыніцца да алігапалізацыі рынку, або падзелу яго між малой колькасцю гульцоў. Зараз гэты эфект бярэцца да ўвагі фірмамі — пры распрацоўцы карпаратыўных стратэгій, і антыманапольнымі ўправамі — пры прапрацоўцы адпаведнага заканадаўства.
Сумесна з Эрыка Брынёлфсанам у эсэ «Сеціўныя суполкі: глабальнае паселішча ці віртуальныя Балканы?» апісаў працэс уплыву сацыяльных медыяў на падзел людзей у інтэрнэце паводле розных прыкметаў.
Лаўрэат некалькіх узнагародаў за навуковыя працы, у тым ліку ўзнагароды Нацыянальнага Навуковага Фонду ЗШАhttp://www.nsf.gov/crssprgm/career/awards/fy99/state9.htm . Публікуецца ў такіх часопісах, як Science, Management Science і Harvard Business Review.
Спасылкі Хатняя старонка Ван Олстайна Артыкулы
Катэгорыя:Эканамісты ЗША