Маргаві́ца (, ) — вёска ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бягомльскага сельсавета. Фактычна з’яўляецца часткай Бягомля.

Славутасці Курганны могільнік перыяду ранняга Сярэднявечча. Помнік на магіле ахвяр фашызму. Тут пахавана каля 70 мірных жыхароў, якіх 31 мая 1943 года ў час карнай аперацыі «Котбус» гітлераўцы спалілі жывымі ў Бягомлі. Сярод іх былі жыхары в. Бабцы. У 1955 годзе на магіле пастаўлены абеліск. Стэла на магіле Перавяслава, савецкага пагранічніка, які загінуў у ліпені 1939 года пры ахове дзяржаўнай граніцы, пастаўлена ў 1979 годзе. Стэла на магіле Чагіра, савецкага пагранічніка, які загінуў у ліпені 1939 года пры ахове дзяржаўнай граніцы, пастаўлена ў 1979 годзе. Стэла на магіле Фёдара Аўксенцьевіча Буланды, удзельніка Бягомльскай падпольнай партыйна-камсамольскай арганізацыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, расстралянага ў чэрвені 1942 года нямецка-фашысцкімі захопнікамі, пастаўлена ў 1979 годзе. Стэла на магіле Уладзіміра Васілевіча Таракана, удзельніка Бягомльскай падпольнай партыйна-камсамольскай арганізацыі, які ў 1942 годзе быў арыштаваны і расстраляны гітлераўцамі, пастаўлена ў 1979 годзе. Помнік на брацкай магіле, дзе пахаваны 3 партызаны, якія загінулі ў чэрвені 1943 года ў баі. У 1979 годзе на магіле пастаўлена стэла.

Вядомыя асобы Алесь Ставер (1929—1995) — беларускі паэт, празаік, драматург. Юрась Свірка (1933—2010) — беларускі паэт.

Галерэя

Спасылкі

Афіцыйны сайт Докшыцкага райвыканкама Партал нашага края:Докшыцы (навінкі, фотаздымкі, блогі)

Катэгорыя:Бягомльскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Докшыцкага раёна