Антон Новік (нар. , Ждановічы) — беларускі футбаліст, нападнік мінскага «Энергетыка».
Клубная кар’ера Выхаванец СДЮШАР футбольнага клуба «Мінск», з 2016 года пачаў выступаць за дубль клуба і неўзабаве замацаваўся ў складзе.
15 чэрвеня 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў гасцявым матчы супраць гродзенскага «Нёмана» (1:3), выйшаўшы на замену ў другім тайме. Да канца сезона 2017 згуляў яшчэ ў двух матчах за асноўную каманду, выходзячы на замену.
У сакавіку 2018 года быў арандаваны жыткавіцкім ЮАС, у складзе якога неўзабаве замацаваўся ў якасці іграка асновы. У студзені 2019 года пакінуў ЮАС.
У лютым 2019 года падоўжыў кантракт з «Мінскам». Зноў стаў выступаць за дубль мінчан, толькі ў адным матчы Вышэйшай лігі выйшаў на замену. У жніўні 2019 года перабраўся ў наваполацкі «Нафтан», дзе згуляў толькі ў чатырох матчах.
У пачатку 2020 года праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне» і ў сакавіку афіцыйна стаў іграком каманды. Гуляў пераважна за дубль, зрэдку прыцягваўся да асноўнай каманды, дзе выхадзіў на замену. У ліпені 2020 года пакінуў бабруйскі клуб і неўзабаве стаў іграком да «Смаргоні», дзе гуляў да канца сезона.
У 2021—2023 гадах выступаў у Другой лізе за мар’інагорскую «Вікторыю», а ў пачатку 2024 года далучыўся да мінскага «Энергетыка».
Міжнародная кар’ера 14 лістапада 2018 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на поле ў канцы таварыскага матча супраць Харватыі (1:3). 16 лістапада таго ж года ў наступным таварыскім матчы з харватамі выйшаў ужо ў стартавым складзе, але пазней у зборную больш не прыцягваўся.
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2016 дубль Мінск 11 1 2017 Д1 Мінск 3 0 2018 Д2 ЮАС 23 3 2019 (1) Д1 Мінск 1 0 2019 (2) Д2 Нафтан 4 0 2020 (1) Д1 Белшына 2 0 2020 (2) Д2 Смаргонь 11 0 2021 Д3 Вікторыя 15 10 2022 Д3 Вікторыя 22 11 2023 Д3 Вікторыя 16 6
Грамадзянская пазіцыя Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі.
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК ЮАС Жыткавічы Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Вікторыя Мар’іна Горка Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДАТУ