«Найле́пшая прапано́ва» () — драма кінарэжысёра Джузэпэ Тарнаторэ. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Джэфры Раш, Джым Сцёрджэс, Сільвія Хукс і Дональд Сазерленд. Прэм’ера фільма адбылася 1 студзеня 2013 года.

Фільм быў названы своеасаблівым пераасэнсаваннем «Галавакружэння» Альфрэда Хічкака і, нягледзячы на неадназначнае прыняцце кінастужкі прэсай, у агульным фільм атрымаў станоўчыя водгукі крытыкаў, якія асаблівым чынам адзначылі акцёрскую ігру Джэфры Раша. Стужка была ўзнагароджана мноствам пераважна італьянскіх кінапрэмій.

Сюжэт Пажылы аўкцыяніст, калекцыянер карцін вечна самотны Вёрджыл Олдман атрымлівае замову на ацэнку старадаўніх рэчаў ад таямнічай кліенткі Клэр, якая хварэе на агорафобію і за апошнія дванаццаць год ні разу не выходзіла са свайго асабняка. Па меры працы ў яе доме Вёрджыл не толькі раскрывае таямніцу раскіданых паўсюль дзіўных шасцярэнек і механізмаў, але і паступова ўлюбляецца ў саму гаспадыню. Заваяваць сэрца дзяўчыны яму дапамагаюць парады сяброў: маладога механіка і знаўцы жанчын Роберта і мастака Білі, саўдзельніка Олдмана ў афёрах з карцінамі. Аднак неўзабаве Вёрджылу прыйдзецца правесці пераацэнку сваіх каштоўнасцяў і па-новаму зірнуць на сваё жыццё.

У ролях

Стварэнне Сюжэт быў задуманы Тарнаторэ за дваццаць год да выхада фільма, але стварэнне фільма было адкладзена. Тарнаторэ запрасіў у праект Джэфры Раша яшчэ на этапе напісання сцэнарыя, бо толькі яго ўяўляў у вобразе Вёрджыла. Рэжысёр назваў яго «сінтэзам Марлана Бранда і Марчэла Мастраяні».

Здымкі пачаліся ў красавіку 2012 года і праходзілі ў шэрагу гарадоў Італіі (у тым ліку ў Трыесце), а таксама ў Вене і Празе.

Аналіз Галоўная тэма фільма — роля мастацтва і выдумкі ў жыцці чалавека. «У кожнай падробцы ёсць доля сапраўднасці», — сцвярджае герой Джэфры Раша. Гэтая думка пацвярджаецца тым, што Олдман з ходам сюжэта перажывае духоўнае перараджэнне, а гэта, на думку Тарнаторэ, лепш за ўсялякі хэпі-энд. Галоўны герой да самага канца фільма застаецца ў сваім уласным свеце і да апошняга спадзяецца на шчаслівае заканчэнне гісторыі. Свету, які ўзвышае нас праз абман, супрацьпастаўляецца рэальны свет — несамавіты паб, у які час ад часу заходзіць галоўны герой, і карліца, якая сядзіць у адзіноце і падлічвае прахожых. Хаця жанчына і валодае самымі дакладнымі фактамі, якія так неабходны герою, лікі не набліжаюць яе да разумення таго, што адбываецца.

Першыя тры чвэрці фільма час у ім рухаецца строга лінейна. Калі ж Олдман выяўляе знікненне карцін, сцэны яго адчаю пачынаюць перамяжоўвацца з успамінамі пра мімалётнае шчасце. Змяняецца і месца дзеяння: абагулены заходнееўрапейскі горад змяняецца ў фінале яркай самабытнай Прагай, дзе Олдман наведвае астранамічны гадзіннік (Пражскія куранты) і рэстаран, пра які яму апавядала Клэр.

Апрача шматлікіх адсылак да твораў выяўленчага мастацтва, крытыкі бачаць у «Найлепшай прапанове» няяўныя цытаты з фільмаў «Афёра», «Галавакружэння» і «Асноўны інстынкт».

Узнагароды Кінапрэмія / КінафестывальГодКатэгорыя / УзнагародаНамінантВынік58-я прэмія «Давід дзі Данатэла»2013Найлепшы фільмДжузэпэ ТарнаторэНайлепшы рэжысёрДжузэпэ ТарнаторэНайлепшы сцэнарыйДжузэпэ ТарнаторэНайлепшы прадзюсарІзабэла Какуца, Артура ПальяНайлепшы аператарФабіё ЦамарыёнНайлепшы мастакМаўрыцыё Сабаціні, Рафаэла ДжыованэціНайлепшыя касцюмыМаўрыцыё МіленоціНайлепшы грымЛуіджы РакеціНайлепшы парыкмахерСтэфана ЧэкарэліНайлепшы мантажМасіма КвальяНайлепшы гукДжыльберта МарцінэліНайлепшая музыкаЭніа Марыконэ«Малады Давід»Джузэпэ Тарнаторэ67-я прэмія «Срэбная стужка»2013Найлепшы рэжысёрДжузэпэ ТарнаторэНайлепшы прадзюсарІзабэла Какуца, Артура ПальяНайлепшы сцэнарыйДжузэпэ ТарнаторэНайлепшы аператарФабіё ЦамарыёнНайлепшая сцэнаграфіяМаўрыцыё Сабаціні, Рафаэла ДжыованэціНайлепшыя касцюмыМаўрыцыё МіленоціНайлепшы мантажМасіма КвальяНайлепшы гукДжыльберта МарцінэліНайлепшая музыкаЭніа Марыконэ26-я «Еўрапейская кінапрэмія»2013Найлепшы еўрапейскі фільмДжузэпэ ТарнаторэНайлепшы еўрапейскі рэжысёрДжузэпэ ТарнаторэНайлепшы еўрапейскі сцэнарыстДжузэпэ ТарнаторэНайлепшы еўрапейскі кампазітарЭніа МарыконэПрыз глядацкіх сімпатый за найлепшы еўрапейскі фільмДжузэпэ Тарнаторэ

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы 2013 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Італіі Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы пра мастацтва Катэгорыя:Фільмы Джузэпэ Тарнаторэ Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Эніа Марыконэ