Дом Лур’е — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва. Размешчаны па Ленінскай вуліцы, 6.

Гісторыя Пабудаваны ў канцы XIX ст. на вул. Вялікай Садовай пабудаваны як жылы будынак. Належаў Лур’е. Да 1917 г. тут размяшчаўся шэраг гандлёвых крам.

У 1920-х гг. будынак нацыяналізаваны. Выкарыстоўваўся як жылы. На пачатку 1990-х гг. былі праведзены рэканструкцыя і капітальны рамонт МЖК. Цяпер дом жылы з мясной крамай ААТ «Усход» на першым паверсе

Архітэктура

Дамы № 6, 8, 10 з’яўляюцца адзіным комплексам забудовы, які галоўным фасадам выходзіць на чырвоную лінію забудовы вул. Ленінскай. Дом № 6 уяўляе сабой трохпавярховы, прамавугольны ў плане цагляны будынак. У афармленні фасадаў выкарыстаны рустоўка, карнізныя паяскі, прамавугольныя падаконныя нішы. На першым і другім паверхах аконныя праёмы прамавугольныя, на трэцім — арачныя з ліштвамі. Будынак завершаны тонкапрафіляванымі карнізамі з сухарыкамі. Унутраная планіроўка зменена.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Магілёва Катэгорыя:Ленінская вуліца (Магілёў) Катэгорыя:Стары горад (Магілёў) Катэгорыя:З’явіліся ў XIX стагоддзі Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Магілёве