Махамед Канатэ (; нар. ) — івуарыйскі і буркінійскі футбаліст, нападнік расійскага клуба «Ахмат» з Грознага і нацыянальнай зборнай Буркіна-Фасо.
Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру на радзіме ў клубе «Дэнгеле», у 2016 годзе трэніраваўся разам з малдаўскім «Саксанам», прымаючы ўдзел у таварыскіх матчах. У жніўні 2016 года быў заяўлены за расійскі «Урал». Аднак, у восеньскай частцы сезона правеў толькі 4 матчы ў Прэм’ер-лізе і адзін у Кубку Расіі, дзе адзначыўся голам. У лютым 2017 года пакінуў «Урал». Пазней далучыўся да латвійскага «Бабітэ», за які згуляў у адзіным матчы і забіў гол, а ўлетку 2017 года каманда была выключана з чэмпіянату Латвіі. У ліпені 2017 года разам з суайчыннікам Седрыкам Гагуа перайшоў у «Кайрат», стаў выступаць за моладзевую каманду «Кайрат-Акадэмія» ў Першай лізе.
У лістападзе 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Гомель», і пасля некалькіх збораў у лютым 2018 года падпісаў кантрактМохамед Конате стал игроком "Гомеля". У складзе гомельскай каманды стаў трывалым іграком асновы, у 12 матчах забіў 2 галы. У чэрвені 2018 года перайшоў у армянскі клуб «Пюнік»"Гомель" объявил о переходе Конате в "Пюник".
У ліпені 2019 года далучыўся да дэбютанта расійскай Прэм’ер-лігі «Тамбова», аднак правёў за яго толькі два матчы і ўжо ў верасні таго ж года перайшоў у «Хімкі». У маі 2021 года па заканчэнні кантракта з «Хімкамі» падпісаў пагадненне з грозненскім «Ахматам».
Міжнародная кар’ера Махамед быў народжаны ў Конга, але дзякуючы буркінійскаму паходжанню атрымаў магчымасць выступаць за нацыянальную зборную Буркіна-Фасо. Дэбютаваў у буркінійскай зборнай 9 кастрычніка 2020 года ў таварыскім матчы супраць Дэмакратычнай Рэспублікі Конга (3:0).
Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Арменіі: 2019
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Кот-д’Івуара Катэгорыя:Футбалісты Буркіна-Фасо Катэгорыя:Ігракі зборнай Буркіна-Фасо па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Ахмат Грозны Катэгорыя:Ігракі ФК Хімкі Катэгорыя:Ігракі ФК Тамбоў Катэгорыя:Ігракі ФК Пюнік Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Кайрат Алматы Катэгорыя:Ігракі ФК Бабітэ Катэгорыя:Ігракі ФК Урал Екацярынбург Катэгорыя:Ігракі ФК Дэнгеле