Выто́к ракі́ — месца, ад якога назіраецца пастаяннае цячэнне вады ў рэчышчы вадацёку.

Вытокам ракі могуць быць крыніца, балота, возера, ледавік. Для рэк, што выцякаюць з возера, — месца перасячэння берагавой лініі вадаёма з рэчышчам вадацёку. Нярэдка вытокам ракі лічыцца месца, дзе зліваюцца 2 ракі з рознымі назвамі, або галоўнай лічыцца больш мнагаводная ці тая, выток якой найбольш аддалены ад вусця ракі.

Пад уплывам эрозіі вытокі павольна перамяшчаюцца ўверх па цячэнні, пакуль не дасягаюць водападзелаў. Пры забалочванні вытоку пачатак ракі зрушваецца ўніз па цячэнні. Найбольш часта мяняюць выток малыя рэкі пры асушэнні балот, у сувязі з меліярацыяй забалочаных вадазбораў.

У шэрагу выпадкаў тэрыторыю вакол вытоку ракі абвяшчаюць ахоўнай.

У старабеларускай мове выток называўся узникле або узникля (Н, ад.л., н.р.; параўнай ). Прыклад з апісання межаў і ваколіц Менска ад 1557 года:

[…] от Глыбокого Логу лесомъ великим до узъникля речки Слепни … от узникли речки Слепни ехали есмо […] до узникля речки Словти […] до узникля тоеж речки Лошыцы. От узникли пошли логом ажъ до Чортова каменя, на котором знаки ест […]Менскія акты. Выпуск першы (XV—XVIII ст.). Менск, 1931. С. 20-22..

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Рака