Саліў Бабаво (; нар. ) — ганскі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера У 2016 годзе выступаў у Гане за клуб «Секанды Хасаакас».

У студзені 2017 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Дынама-Брэст»17-летний ганский хавбек Салив Бабаво подписал контракт с брестским «Динамо». У сезоне 2017 выступаў пераважна за дубль брэстаўчан, прыцягваўся таксама да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 22 красавіка 2017 года, выйшаўшы ў стартавым складзе ў гасцявым матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (0:3).

У сезон 2018 гуляў за дубль, не згуляў ніводнага матча ў чэмпіянаце Беларусі, аднак правёў усе 120 хвілін у кубкавым матчы з «Клецкам» (2:2), дзе забіў абодва галы сваёй каманды, пасля выйшаў таксама на замену ў гасцявым матчы Лігі Еўропы супраць «Атрамітаса» (1:1). У сезоне 2019 працягваў пераважна гуляць за дубль, у асноўнай камандзе толькі зрэдку выхадзіў на замену ў канцы сустрэчы. У снежні 2019 года пакіуў брэсцкі клубОфициально: Украинец и ганец покинули брестское «Динамо».

У чэрвені 2020 года далучыўся да фінскага клуба «Паргас», гуляў там да канца 2021 года.

Міжнародная кар’ера Выступаў за моладзевую зборную Ганы, у складзе якой правёў два матчы.

Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2019 Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2017, 2018

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Ганы Катэгорыя:Ігракі ФК Секанды Хасаакас Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Паргас