Тальменка () — пасёлак гарадскога тыпу ў Алтайскім краі, адміністрацыйны цэнтр Тальменскага раёна. Размешчаны на правым беразе ракі Чумыш (прыток Обі) за 84 км на поўнач ад Барнаула. Па заходняй ускраіне пасёлка праходзіць федэральная аўтамабільная траса М52. У Тальменцы размешчана чыгуначная станцыя (Усць-Тальменская) на лініі Новасібірск — Барнаул. Насельніцтва
Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Алтайскага края Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1721 годзе