Кернава́ — рака ў Беларусі, у Ашмянскім і Смаргонскім раёнах Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Ашмянка (басейн Віліі).
Даўжыня ракі 19 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 103 км².
Назва Назва звязаная з літоўскім kernavė «топкае месца ў лугах, у лясах», ад якога таксама літоўскія рачныя назвы Kernavas, Kerniava, KernavėA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 153., у тым ліку гідронім Kernavė, ад якога літоўскі Кернаў (літ. Kernavė).
Гідраграфія Пачынаецца паміж вёскамі Скілондзішкі і Мікуцяны Ашмянскага раёна, цячэ па паўночнай ускраіне Ашмянскага ўзвышша, упадае ў Рачунскае вадасховішча, створанае на Ашмянцы ў сутоках з Кернавой. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2 ‰. Асноўны прыток — Нялюбка (злева). На працягу 7,4 км каналізаваная (выток — 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Медрыкі). Каля вёскі Медрыкі створана сажалка (плошча 0,17 км²).
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Ашмянскага раёна Катэгорыя:Рэкі Смаргонскага раёна Катэгорыя:Прытокі Ашмянкі