Але́й () — рака ў азіяцкай частцы Расіі, у Алтайскім краі, левы прыток ракі Об.
Даўжыня ракі 858 км. Плошча вадазбору 21 100 км². Сярэдні расход вады 33,8С. Н. Рулёва, Р. С. Чалов Алей // Научно-популярная энциклопедия «Вода Росии» м³/с. Аб’ём сцёку 1,067 км³/год. Рака працякае ў межах Руднага Алтая і па Прыобскаму плато. У вярхоўі — паўгорная рака. У сярэднім і ніжнім цячэнні рэчышча меандруе.
Каля ракі гарады Алейск, Рубцоўск. У вярхоўі Алея ў 1979 годзе створана Гілёўскае вадасховішча. Ніжэй па цячэнню знаходзіцца падпорная плаціна Алейскай арашальнай сістэмы, пабудаваная ў 1939 годзе. Каля горада Рубцоўск — Склюіхінскае вадасховішча.
У рацэ водзяцца шчупак, акунь, лешч, язь, карась сярэбраны, сібірская плотка, гальян азёрныЛифляндский заказник // Официальный сайт Алтайского края .
Прытокі Сярод прытокаў Алея: Краснаярка, Чысцюнька, Язеўка, Вавілон, Паспелтха, Кізіха, Залатушка, Сухая Рэчка, Талаўка, Каменка, Бярозаўка, Плоская, Круціха, Часнакоў Алей і інш.Река Алей // Государственный водный реестр РФ
Літаратура
Спасылкі Река Алей // Государственный водный реестр РФ С. Н. Рулёва, Р. С. Чалов Алей // Научно-популярная энциклопедия «Вода Росии» Лифляндский заказник // Официальный сайт Алтайского края
Катэгорыя:Рэкі Алтайскага края Катэгорыя:Прытокі Обі