Амерыканскі долар, долар ЗША (Код валюты: USD) — афіцыйная валюта Злучаных Штатаў Амерыкі. Звычайна ён таксама абрывіяруецца знакамітым значком $, альбо US$, каб адрозніць ад іншых валют з назваю «долар». Амерыканскі долар дзеліцца на 100 цэнтаў (скарачэнне — ¢). У абароце ёсць манеты наміналам у 1, 5, 10, 25 і 50 цэнтаў і 1 долар, а таксама банкноты наміналам у 1, 2, 5, 10, 20, 50 і 100 долараў.
На сённяшні дзень долар ЗША — найбольш распаўсюджаная валюта ў сусветнай эканоміцы. У некаторых краінах долар уведзены ў якасці афіцыйнай валюты, амаль усе ўрады захоўваюць частку ці ўсе золатавалютныя рэзервы ў амерыканскіх доларах. На 2005 год у свеце ў звароце было 760 мільярдаў долараў, з якіх толькі адна траціна прыходзілася на Злучаныя Штаты Амерыкі. За дзесяць год з 1995 г. гэтая лічба вырасла ўдвая.
Гісторыя Назва долара ЗША паходзіць ад іспанскай срэбнай манеты ў 8 рэалаў, што важыла адну ўнцыю. Манета была вельмі папулярнай сярод амерыканскіх каланістаў, якія называлі яе «іспанскім доларам», назва якога пайшла ад нямецкай манеты падобнага памеру і вагі — талера.
З 1775 у амерыканскіх штатах пачала выпускацца «кантынентальная валюта», дэнамінаваная ў «іспанскіх доларах» і ў валютах асобных штатаў. Кантынентальны долар цярпеў моцную інфляцыю і быў заменены на срэбраны долар па курсе 1 срэбраны долар = 1000 кантынентальных долараў.
Долар быў абвешчаны афіцыйнай валютай Амерыкі Кангрэсам канфедэрацыі Злучаных Штатаў 6 ліпеня 1785 г. Першыя доларавыя манеты былі выпушчаныя Манетным дваром ЗША пасля вайны за незалежнасць. Пэўны час іспанскія і амерыканскія срэбраныя долары хадзілі паралельна ў краіне.
Пасля Першай і Другой Сусветных войнаў ЗША ператварыліся ў вядучую эканоміку свету. Адпаведна, амерыканскі долар здабыў сваю сучасную вагу ў якасці сусветнай валюты.
Міжнародная роля долара Некаторыя краіны добраахвотна перайшлі на амерыканскі долар у якасці афіцыйнай валюты. Такі працэс завецца даларызацыяй. Гэтыя краіны: Эквадор (2000), Сальвадор (2001), Усходні Тымор (2000).
Таксама ў якасці нацыянальнай валюты амерыканскі долар мае хаджэнне ў былых амерыканскіх пратэктаратах у Ціхім акіяне, якія не сталі ўводзіць уласныя нацыянальныя валюты пасля атрымання незалежнасці: Палаў, Федэратыўныя Штаты Мікранезіі, Маршалавы Астравы.
Панама таксама выкарыстоўвае долар ЗША з 1904, хаця мае і ўласную валюту.
Дзве брытанскія залежныя тэрыторыі таксама выкарыстоўваюць амерыканскі долар: Брытанскія Віргінскія астравы (з 1959), Цёркс і Кайкас (1973).
Валюты некаторых краін прывязаны да долара ЗША па пэўным курсе: Бермуды — 1:1 Багамы — 1:1 Панама — 1:1 Барбадас — 2:1 Беліз — 2:1 Ліван — 1:1500
Валюты некаторых краін Персідскага заліву, як Саудаўскай Аравіі і Кувейта, прымацаваны да далара з той прычыны, што долар пераважна выкарыстоўваецца ў міжнародным гандлі нафтай.
Гл. таксама 2 долары ЗША Дэдаларызацыя
Спасылкі
Федэральная рэзервная сістэма — Цэнтральны банк Злучаных Штатаў Манетны двор Злучаных Штатаў Амерыкі Бюро гравіроўкі і друку ЗША Цікавыя долар. Галерэя банкнот Долар ЗША (Банкноты)
Катэгорыя:Паўночнаамерыканскія валюты 1785 06 Катэгорыя:Федэральная рэзервовая сістэма ЗША Катэгорыя:Грошы ЗША Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы