О́льшанскія могілкі, у беларускіх крыніцах часам Альша́нскія могілкі () — найбуйнейшыя могілкі ў Празе. Размешчаны ў раёне Жыжкаў (Прага 3), станцыя метро «Жэліўскага» (траса А). Найбуйнейшыя могілкі Чэхіі і адны з найбуйнейшых у Еўропе: на іх пахавана каля 2 мільёнаў чалавек, займаюць плошчу больш за 50 га, даўжыня алей складае 42 км.

Гісторыя Могілкі названы ад колішняй вёскі Ольшаны каля Жыжкава, вядомай з XIV стагоддзя. У 1679 годзе ўладальнікі маёнтка прадалі гораду частку сваіх зямель, каб хаваць тут памерлых ад чумы. У 1682 годзе пабудаваны , якія лічыліся заступнікамі цяжка хворых. Калі ў 1787 годзе імператар Іосіф II забараніў пахаванні пры касцёлах у межах горада, прыгарадныя Ольшанскія могілкі, па рашэнні гарадскіх улад, сталі цэнтральнымі для ўсёй правабярэжнай часткі Прагі. Могілкі значна разрасліся і з брацкіх могілак для беднякоў ператварылася ў вельмі прэстыжнае месца, дзе хавалі прадстаўнікоў самых знатных родаў Чэхіі, дзякуючы чаму захавался багатых пахавальняў і раскошных надмагілляў.

аддзяляе каталіцкія могілкі ад праваслаўных і яўрэйскіх. Праваслаўны ўчастак гарадскія ўлады вылучылі ў 1905 годзе, дзякуючы клопатам протаіерэя Мікалая Рыжкова, настаяцеля праваслаўнай царквы свц. Мікалая. У наступным годзе сюды перанеслі з ліквідаваных Карлінскіх вайсковых могілак рэшткі 45 «храбрых расійскіх афіцэраў, якія ад атрыманых імі ран у бітве пад Дрэздэнам і Кульмам у жніўні месяцы 1813 года ў горадзе Празе памерлі». Быў таксама перанесены і 7 мая 1906 урачыста адкрыты адрэстаўраваны помнік загінулым.

Пасля 1917 года ў Прагу хлынулі эмігранты з Расійскай імперыі. Праваслаўны ўчастак на Ольшанах хутка запоўніўся, і ў 1923 і 1927 яго пашырылі. Выхадцы з Расіі стварылі «Брацтва для пахавання праваслаўных рускіх грамадзян і для аховы і ўтрыманні ў парадку іх магіл у Чэхаславакіі» (скарочана — Успенскае брацтва), якое ўзяло на сябе ўзвядзенне могілкавай капліцы пасля таго, як памяшканне, дзе раней адпявалі праваслаўных, была пераабсталявана ў крэматорый. Храм у неарускім стылі (арх. Уладзімір Брант і студэнты-архітэктараы Пашкоўскі і бар. С. Г. Клот) на галоўнай алеі заклаў 11 верасня 1924 года епіскап Пражскі Сергій (Каралёў). 22 лістапада 1925 года была асвячоная мітрапалітам Яўлогіем (Георгіеўскім) у саслужэнні з прыбыўшым з Сербіі епіскапам Шабацкім Міхаілам, епіскапам Сергіем, архім. Алексіем (Кабалюком) і шматлікім праваслаўным духавенствам з Чэхаславакіі, Францыі, Югаславіі і Прыкарпацкай Русі, у прысутнасці прадстаўнікоў чэхаславацкага ўрада, дыпламатычнага корпуса і мноства гасцей. Царква ўпрыгожваюць мазаікі, выкананыя па эскізах Івана Білібіна. На сцяне храма вісіць дошка ў памяць пахаваных тут воінаў Белай гвардыі.

Праект планіроўкі і азелянення тэрыторыі праваслаўнай часткі Ольшанскіх могілак бязвыплатна стварыў чэшскі прафесар К. Машак. Пры гэтым былі высаджаны пароды дрэў, характэрныя для паўночна-заходніх абласцей Расіі.

У на праваслаўнай частцы размешчаны тры вайсковыя мемарыялы — чэхам, што загінулі ў час Першай сусветнай вайны, савецкім воінам, якія вызвалялі Прагу (пахаваны 427 салдат), і брытанскім салдатам Другой сусветнай вайны.

На поўдзень ад праваслаўнай часткі могілак, за сцяной знаходзяцца яўрэйскія могілкі, на якіх пахаваны Франц Кафка (яго магіла знаходзіцца на ўчастку № 21, каля сцяны)Винограды (Vinohrady) — район Праги, находящийся к востоку от Нового города, Чехия.

Вядомыя асобы, пахаваныя на могілках

Бернард Бальцана (1781—1848) — чэшскі матэматык, філосаф і тэолаг. Аўгусцін Валошын (1874—1945) — першы прэзідэнт Карпацкай Украіны Карал Гаўлічак-Бораўскі (1821—1856) — чэшскі палітычны дзеяч, паэт і публіцыст; адзін з заснавальнікаў чэшскай журналістыкі. Радала Гайда (1892—1948) — чэхаславацкі военачальнік і палітычны дзеяч. Богуслаў Гаўранек (1893—1978) — чэшскі філолаг-багеміст, славіст. Яраслаў Гол (1846—1929) — чэшскі гісторык, паэт. Клемент Готвальд (1896—1953) — чэхаславацкі камуніст, лідар КПЧ, прэм’ер-міністр (1946—1948) і прэзідэнт (1948—1953) Чэхаславакіі. Аляксандр Драйшак (1818—1869) — чэшскі піяніст і кампазітар. Ружана Заткава (1885—1923) — чэшская мастачка і скульптар, якая працавала ў кірунку футурызм. Вацлаў Кліцпера (1792—1859) — чэшскі пісьменнік і палітычны дзеяч. Ян Колар (1793—1852) — славацкі і чэшскі паэт, ідэолаг панславізму. Карал Крамарж (1860—1937) — чэшскі палітычны дзеяч, першы прэм'ер-міністр незалежнай Чэхаславакіі (1918—1919). Карал Крэйчык (1851—1901) — чэшскі мастак, графік, ілюстратар і карыкатурыст. Вілем Курц (старэйшы) (1847—1902) — чэшскі заолаг, педагог і грамадскі дзеяч. Алена Ладава (1925—1992) — мастачка, кніжны ілюстратар, сцэнограф і пісьменніца. Радаван Лукаўскі (1919—2008) — акцёр і тэатральны педагог. Антанін Махек (1775—1844) — чэшскі мастак-партрэтыст. Любар Нідэрле (1865—1944) — чэшскі археолаг, этнограф і гісторык-славіст. Іржы Ортэн (1919—1941) — чэшскі паэт. Ян Отчанашак (1924—1979) — чэшскі пісьменнік і драматург. Ян Палах (1948—1969) — студэнт, які здзейсніў самаспаленне ў знак пратэсту супраць акупацыі Чэхаславакіі войскамі Варшаўскага дагавора. Карл Франц Піч (1786—1858) — чэшскі арганіст і кампазітар. Карал Постл (1769—1818) — чэшска-аўстрыйскі мастак. Карал Сабіна (1813—1877) — чэшскі грамадскі і палітычны дзеяч, пісьменнік і журналіст. Францішак Славік (1876—1957) — чэшскі мінералог, геахімік і петрограф, рэктар Карлава ўніверсітэта. Антанін Славічак (1870—1910) — чэшскі мастак. Ян Сыравы (1888—1970) — камандзір чэхаславацкіх легіёнаў ў Расіі і прэм’ер-міністр Чэхаславакіі. Міраслаў Тырш (1832—1884) — прафесар, мастацкі крытык і гісторык, заснавальнік міжнароднай арганізацыі «Сокал». Павел Ёзеф Шафарык (1795—1861) — чэшскі і славацкі філолаг, гісторык, паэт; дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху. Ян Шверма (1901—1944) — Герой ЧССР. Францішак Адальф Шуберт (1849—1915) — чэшскі драматург, тэатральны дзеяч, гісторык тэатра. Карал Ярамір Эрбен (1811—1870) — чэшскі пісьменнік і збіральнік чэшскага фальклору. Ёсеф Юнгман (1773—1847) — чэшскі паэт і філолаг. Антанін Янаўшак (1877—1941) — дзеяч чэхаславацкага і сусветнага рабочага руху.

Беларускія дзеячы

Мікалай Вяршынін (1878—1934) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, консул БНР у Чэхаславакіі. Імя Вяршыніна, праўдападобна, з перасцярогі знікла ў 1950-я гады. Васіль Іванавіч Захарка (1877—1943) — беларускі палітычны дзеяч, публіцыст. Прэзідэнт БНР у 1928—1943 гадах. Аляксандр Калоша (1905—1985) — беларускі грамадскі дзеяч. Побач пахаваная жонка Вольга Вяршыніна. Пётр Антонавіч Крачэўскі (1879—1928) — беларускі палітычны і грамадска-культурны дзеяч. 3-і Старшыня Рады БНР у эміграцыі Яўген Аляксандравіч Ляцкі (1868—1942) — беларускі крытык, гісторык літаратуры, даследчык беларускага фальклору. Міхаіл Забэйда-Суміцкі (1900—1981) — беларускі спявак, педагог.

Спасылкі

Беларускі пантэон на Альшанскіх могілках у Празе. ФОТА Ольшанскія могілкі ў Празе Transcripts of Headstones

Катэгорыя:Могілкі Прагі Катэгорыя:Нацыянальныя помнікі культуры Чэхіі