Алякса́ндр Мішэ́ль Жэра́р Дэспла́ ( «У арыгінале s у прозвішчы вымаўляецца» ; , , Францыя) — французскі кінакампазітар, лаўрэат шматлікіх узнагарод у галіне кінамузыкі. Двухразовы лаўрэат прэміі «Оскар» за фільмы «Гатэль „Гранд Будапешт“» і «Форма вады», а таксама сяміразовы намінант на гэтую прэмію за фільмы «Каралева», «Загадкавая гісторыя Бенджаміна Батана», «Неверагодны містар Фокс», «Прамова караля», «Арго», «Філамена» і «Гульня ў імітацыю». Двухразовы лаўрэат прэміі «Залаты глобус» за музыку да фільмаў «Размаляваная вуаль» і «Форма вады». Восем разоў узнагароджваўся «Сусветнай прэміяй саўндтрэкаў»: пяць разоў як кінакампазітар года (2007, 2009, 2010, 2011 і 2014) і тройчы як аўтар найлепшага саўндтрэка (2009, 2010 і 2014).

Біяграфія Аляксандр Дэспла нарадзіўся 23 жніўня 1961 года. Яго бацька-француз і маці-грачанка пазнаёміліся, калі разам вучыліся ў Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі. Неўзабаве пасля вяселля маладыя пераехалі ў Францыю, дзе і з’явіўся на свет Аляксандр. У Аляксандра ёсць дзве старэйшыя сястры: Мары-Крысцін (Кікі) Дэспла і Разалінда Дэспла.

Ужо ва ўзросце пяці год Аляксандр навучыўся іграць на фартэпіяна, а неўзабаве асвоіў трубу і флейту. Музыка стала неад’емнай часткай жыцця Аляксандра з ранняга дзяцінства, і гэта падштурхнула яго да выбару музычнай кар’еры. Вучоба ў Францыі, а затым у ЗША паспрыяла станаўленню яго музычнага густу. Інтарэсы Дэспла ахоплівалі вялікі абсяг музычных жанраў, ад французскай класікі пачатку XX стагоддзя, у прыватнасці музыка Равэля і Дэбюсі, да сучаснага джаза і паўночнаамерыканскай і афрыканскай музыкі. Дэспла імкнуўся не выпускаць з віду ніводнай падзеі ў свеце музыкі, пастаянна ўдасканальваючы ўласны стыль і манеру выканання.

Дэбют Аляксандра Дэспла як кінакампазітара адбыўся ў 1986 годзе, калі яму прапанавалі заняцца музычным афармленнем французская кінастужкі «Ki lo sa?». Паспяхова дэбютаваўшы, Дэспла працягнуў пісаць музыку да фільмаў у Францыі. Вялікі прарыў у кар’еры Аляксандра Дэспла адбыўся ў 2003 годзе, калі ён напісаў музыку для фільма «Дзяўчына з жамчужнай завушніцай».

Дэспла не абмяжоўваецца стварэннем інструментальных кампазіцый для кіно. Ён таксама піша песні, музыку для тэатральных пастановак. Яго найлепшыя сімфоніі можна пачуць у выкананні Лонданскага сімфанічнага аркестра, Каралеўскай філармоніі, Мюнхенскага сімфанічнага аркестра. Апроч напісання і выканання музыкі, Дэспла займаецца выкладаннем. У свой час ён праводзіў майстар-класы ў Парыжскім універсітэце і ў Каралеўскім музычным коледжы ў Лондане. Яго майстар-класы адбываліся і ў межах значных міжнародных кінафестываляў. Так 19 мая 2012 года ён правёў майстар-клас на тэму «Асабістая гісторыя музыкі да фільма» на 65-ым Канскім кінафестывалі.

На сённяшні дзень Аляксандр Дэспла лічыцца адным з самых запатрабаваных кінакампазітараў свету.

Выбраная фільмаграфія Год Фільм 2003 «Дзяўчына з жамчужнай завушніцай» 2006 «Каралева» 2006 «» 2007 «Залаты компас» 2008 «» 2008 «» 2009 «» 2009 «» 2009 «» 2009 «Неверагодны містар Фокс» 2009 «» 2010 «Прывід пяра» 2010 «Прамова караля» 2010 «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці. Частка 1» 2011 «» 2011 «» 2011 «Дрэва жыцця» 2011 «» 2011 «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці. Частка 2» 2011 «» 2011 «Разня» 2011 «» 2012 «Каралеўства ўзыходзячага месяца» 2012 «» 2012 «» 2012 «» 2012 «Аперацыя „Арго“» 2012 «» 2012 «» 2013 «Венера ў футры» 2013 «» 2013 «» 2013 «Філамена» 2014 «» 2014 «Гатэль „Гранд Будапешт“» 2014 «» 2014 «Гульня ў імітацыю» 2014 «» 2015 «» 2015 «» 2017 «Валерыян і горад тысячы планет» 2017 «Форма вады» 2017 «» 2017 «» 2018 «Востраў сабак»

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт Аляксандра Дэспла

Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў Катэгорыя:Кампазітары Францыі Катэгорыя:Кінакампазітары Францыі Катэгорыя:Кампазітары XX стагоддзя Катэгорыя:Кампазітары XXI стагоддзя Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Оскар» за «Найлепшую музыку да фільма» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Сезар» за найлепшую музыку Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Сярэбраны мядзведзь» Катэгорыя:Лаўрэаты Еўрапейскай кінапрэміі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі BAFTA Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Грэмі»