Мікалай Сямёнавіч Арэхва (, в. Баруны, Ашмянскі павет, Віленская губерня, цяпер , Гродзенская вобласць — , ) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, гісторык. Заслужаны работнік культуры БССР (1981).
Біяграфія Удзельнік грамадзянскай (ваяваў супраць войск Юдзеніча) і польска-савецкай войнаў. У пачатку 1920-х — сакратар Наўгародскага павятовага і губернскага камітэтаў РКСМ. З верасня 1923 года ў апараце ЦК РКСМ. У 1924 годзе — старшыня Часовага Беларускага Бюро ЦК РКСМ, абраны першым сакратаром ЦК КСМБ. Член ЦВК БССР (1924). Са студзеня 1925 года на падпольнай рабоце ў Заходняй Беларусі: сакратар Віленскага акруговага камітэта, член ЦК КПЗБ. У сакавіку 1926 года арыштаваны польскай дэфензівай. 5 гадоў знаходзіўся ў турмах Польшчы. У 1934—1935 гадах узначальваў Краявы сакратарыят ЦК КПЗБ. З мая 1935 года — член Бюро, з ліпеня 1936 года — прадстаўнік ЦК КПЗБ пры арганізацыйным апараце ЦК Кампартыі Польшчы ў Празе.
Са снежня 1939 года жыў у СССР. Падчас Другой сусветнай вайны ў Войску Польскім. З 1945 у апараце Міністэрства грамадскай бяспекі Польскай Народнай Рэспублікі. З 1956 года ў Мінску, у Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ, у якім працаваў старшым навуковым супрацоўнікам да 1984.
Навуковая дзейнасць Аўтар шматлікіх публікацый па гісторыі рэвалюцыйнага нацыянальна-вызваленчага руху, Камуністычнай партыі і камсамола. Адзін з аўтараў калектыўнай працы «Рэвалюцыйны шлях Кампартыі Заходняй Беларусі (1921—1939 гг.)» (Мн., 1966), складальнік і рэдактар зборнікаў дакументаў і матэрыялаў «Барацьба працоўных Заходняй Беларусі за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне і ўз’яднанне з БССР» (т. 1—2, Мн., 1962—1972), зборнікаў успамінаў «У суровыя гады падполля» (Мн., 1958), «Гады выпрабаванняў і мужнасці» (Мн., 1973)Годы испытаний и мужества: [сборник воспоминаний / Инcтитут истории партии при ЦК КП Белоруссии ― филиал института марксизма-ленинизма при ЦК КПСС]. — Минск : Беларусь, 1973. — 414 с. і інш.
Бібліяграфія Рэвалюцыйны рух у Заходняй Беларусі ў гады белапольскай акупацыі. Мн., 1958; К вопросу об истории Коммунистической партии Западной Белоруссии // Коммунист Белоруссии. 1957. № 8; Пример служения народу // Коммунист Белоруссии. 1963. № 9 (разам з А. М. Мацко); Накануне II съезда КПЗБ // Годы испытаний и мужества. Мн., 1973; Дела и люди КПЗБ. Мн., 1983.
Літаратура
Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў; Мяснікоў А. Маладосць вяла наперад // Чырвоная змена. 1977. 26 ліст.; Тоўсцік А. Разам назаўсёды // Чырвоная змена. 1979. 16 вер.; Міско Я. Таварыш «Пётр» // Полымя. 1982. № 2. С. 162—172; Соколова И. Посеянное в людях отзовется… // Полит. собеседник. 1987. № 5. С. 21—23; Раманоўскі В. Праз усё жыццё // Вяч. Мінск. 1989. 9 ліст.; Бараноўскі Я. «Паколькі мая жонка ўжо сама апраўдвацца і абараняцца не можа…» // Звязда. 1996. 4 крас.; ЭГБ, т. 1; БЭ, т. 2. Савіч А. А. Эпісталярная спадчына М. С. Арэхвы як крыніца па гістарыяграфіі Заходняй Беларусі // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманітар. навук. 2014. № 1. С. 60-65
Спасылкі
Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя работнікі культуры Беларускай ССР Катэгорыя:Члены ЦВК БССР Катэгорыя:Першыя сакратары ЦК ЛКСМБ