Алтаі́т — мінерал класа тэлурыдаў, тэлурыд свінцу, PbTe. Назва па месцы першай знаходкі на Алтаі.

Апісанне У складзе алтаіту 60,2—61,3 % свінцу, 36,8—38,4 % тэлуру. Прымесі серабра, золата, медзі, жалеза, селену, серы.

Крышталізуецца ў кубічнай сінгоніі. Сустракаецца звычайна ў выглядзе дробных зярнят, зрэдку ўтварае крышталі і зярністыя агрэгаты. Часта ў зростках з самародным серабром, золатам, галенітам. Колер алавяна-белы з жоўтым адценнем. Бляск металічны. Колер рысы чорны. Цвёрдасць 2,5—3 па шкале Моаса. Крохкі. Шчыльнасць 8,2—8,3 г/см³. Цалкам раствараецца ў азотнай кіслаце пры награванні.

Паходжанне і радовішчы Алтаіт мае гідратэрмальнае паходжанне. У невялікай колькасці сустракаецца ў свінцова-цынкавых і золата-сярэбраных рудах. Назапашваецца ў россыпах. Упершыню знойдзены ў 1845 годзе на 2-м Заводзінскім рудніку (Алтай, Казахстан). Радовішчы ў Расіі (Паўднёвы Урал), Казахстане (Алтай), Аўстрыі, Канадзе, Мексіцы, Румыніі, ЗША, на ФіліпінахАлтаит // Кристаллов.net.

Выкарыстанне Разам з іншымі тэлурыдамі — галоўная крыніца спадарожнага атрымання тэлуру пры металургічнай апрацоўцы поліметалічных руд.

Крыніцы

Літаратура

Алтаит // Геологический словарь. В 2-х тт. Т. 1: А—Л / Под. ред. А. Н. Криштофовича. Отв. ред. Т. В. Спижарский. — М.: Государственное научно-техническое издательство по геологии и охране недр, 1955. — С. 30. — 25 000 экз.

Спасылкі Алтаит // КаталогМинералов. Ru Алтаит // Кристаллов.net Altaite Mineral Data // Mineralogy Database

Катэгорыя:Мінералы свінцу Катэгорыя:Мінералы тэлуру Катэгорыя:Сульфіды (мінералы)