Міхаіл Пятровіч Старыцкі (; , с. Клешчынцы Чарнабаеўскага р-на Чаркаскай вобл., Украіна — ) — украінскі пісьменнік, перакладчык, тэатральны дзеяч.
Біяграфічныя звесткі Вучыўся ў Харкаўскім (1858—60) і Кіеўскім (1860—66) універсітэтах. 3 1864 выступаў у аматарскіх тэатральных гуртках. 3 1883 узначальваў першую ўкраінскую прафесійную тэатральную трупу М. Крапіўніцкага, якая ў т.л. гастралявала і на Беларусі.
Творчасць Аўтар зборніка вершаў «Са старога сшытка. Песні і думы» (ч. 1—2, 1881—83), сацыяльна-бытавых п’ес «Не суджана» (1883), «У цемры» (1893), «Лёс» (1894), гістарычных драм «Багдан Хмяльніцкі» (1897), «Маруся Багуслаўка» (1899), вадэвіляў. Трылогія «Багдан Хмяльніцкі» («Перад бурай», «Бура», «Каля прыстані», 1895—97), аповесць «Абарона Бушы» (1894) пра падзеі антыфеадальнай вайны 1648—54 гадоў. Інсцэніраваў творы М. Гогаля, Э. Ажэшкі, Ю. Крашэўскага і інш. На ўкраінскую мову пераклаў некаторыя творы А. Пушкіна, М. Лермантава, М. Някрасава, Ю. Славацкага, А. Міцкевіча, У. Сыракомлі, І. В. Гётэ, Дж. Байрана.
Міхайла Старыцкі — майстар рэжысёрскага вырашэння масавых сцэн, асаблівую ўвагу аддаваў музычнаму і мастацкаму афармленню спектакля. Майстэрствам трупы захапляліся Янка Лучына, які прысвяціў трупе вершы «Усёй трупе дабрадзея Старыцкага беларускае слова» і «Дабрадзею артысту Манько» (нап. 1887, апубл. 1932), і Францішак Багушэвіч.
На беларускую мову асобныя творы М. Старыцкага пераклаў Э. Валасевіч.
Літаратура
Словарь литературных типов / Под редакцией Н. Д. Носкова. — Пг.: Издание редакции журнала «Всходы», 1908—1914.
Катэгорыя:Драматургі Расійскай імперыі Катэгорыя:Драматургі Украіны Катэгорыя:Перакладчыкі Украіны Катэгорыя:Перакладчыкі на ўкраінскую мову Катэгорыя:Пісьменнікі Расійскай імперыі Катэгорыя:Пісьменнікі Украіны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Чаркаскай вобласці Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Людзі на паштовых канвертах