Чжыжэнь () — карставая пячора ў гарах Мулан ў акрузе Чунцзо, Гуансі-Чжуанскі аўтаномны раён КНР. У гэтай пячоры, якая адносіцца да ранняга верхняга плейстацэну, былі выяўленыя выкапнёвыя парэшткі, якія належаць, верагодна, анатамічна сучасным людзям з некаторымі рысамі архаічных людзей.

Выкапнёвыя знаходкі Выкапнёвыя знаходкі былі выяўлены кітайскімі палеантолагамі ў 2007 годзе. Парэшткі былі пакрытыя суцэльным і знаходзіліся ў пласце, які першапачаткова быў датаваны часам паміж 113 і 100 тысяч гадоў таму. Пазней больш дакладная датыроўка дала ацэнку каля ад 116 да 106 тысяч гадоў таму.

Сярод знаходак былі выяўленыя парэшткі буйных млекакормячых, у тым ліку, арангутанаў, сланоў, тапіры, насарогаў, казліных, аленяў, мядзведзяў, барсукоў і леапардаў. Каля 25 працэнтаў буйных млекакормячых, чые парэшткі знойдзены ў пячоры, да гэтага часу вымерлі.

Былі ідэнтыфікаваны тры адзінкі чалавечых парэшткаў: два верхнія маляры (Чжыжэнь-1 і Чжыжэнь-2) і пярэдняя частка ніжняй сківіцы (Чжыжэнь-3). Усе тры фрагменты, верагодна, належалі як мінімум двум розным індывідам; прыналежнасць фрагментаў Чжыжэнь-1 і Чжыжэнь-3 аднаму індывіду малаверагодная.

У параўнанні з выкапнямі эпохі верхняга плейстацэну з заходняй Еўразіі, знаходкі Чжыжэнь-1 і Чжыжэнь-2 вылучаюцца меншымі памерамі і падобныя на больш позніх гамінідаў, аднак сярод выкапняў усходне-азіяцкага верхняга плейстацэну недастаткова матэрыялу для паўнавартаснага параўнання.

Чжыжэнь-3 валодае камбінацыяй архаічных і прасунутых рысаў. Найбольш істотнай асаблівасцю дадзенай знаходкі з'яўляецца наяўнасць падбародачнага выступу. З улікам датыроўкі амерыканскі палеантолаг, спецыяліст па эвалюцыі чалавека, , разглядае дадзеныя знаходкі як парэшткі «найстаражытнейшых сучасных людзей за межамі Афрыкі». Аднак іншыя даследчыкі скептычна ставяцца да гэтага меркавання, паколькі яно істотна разыходзіцца c агульнапрынятай раней датыроўкай выхаду чалавека з Афрыкі, згодна з якой Homo sapiens з'явіліся ў Паўднёвай Азіі не раней 60 тыс. гадоў таму.

Гл. таксама Дзянісава пячора

Катэгорыя:Знаходкі гамінідаў Катэгорыя:Пячоры Кітая Катэгорыя:Плейстацэн